"Гісторыя нумар адзін - пра старога вясковага настаўніка біялогіі. Настаўнік меў слабы зрок, а таксама пункцік - нястомна бараніў мурашак, бо лічыў іх найкарыснейшымі істотамі. Ідзе, значыцца, настаўнік лясной дарогаю і бачыць, як нейкі боўдзіла варушыць мурашнік. Стары, паводле сваёй завядзёнкі, наважыў таго боўдзілу ўлякнуць, каб і дзесятаму заказаў, - падкраўся ззаду ды як раўне: "Ты што, урадзіцель ё...ны, робіш?!" - і нагой пад азадак. "Урадзіцель" - брык - і не варушыцца, ды яшчэ ў паветры неяк нецікава запахла. Настаўнік працёр акуляры і сам ледзь у штаны не нарабіў: ляжыць побач з мурашнікам у кучы г... вялізны мядзведзь з лапаю ў роце і ўжо не дыхае. Паласаваўся, называецца, кісленькім..."
-------------------------
:-)))
LI 3.6.05