Сёння ў маёй "асьцы" вечар беларускай мовы. Размаўляла з
Alia333 , перайшлі раптам на беларускую, а тут паралельна з'явіўся ў кантакт-лісце беларускамоўны святар, які, у дадатак, знае маю яшчэ адну такую ж па мове знаёмую ў асьцы... А потым яшчэ аб'явіўся сябра брата Каліноўскі са сваім "дабранач" :) Таму ўжо нават цяжкавата пераключацца на іншыя, прабачце. Жадаю вам добрай ночы і салодкіх сноў, і каб пятніца 13-е не спраўдзіла сваёй дрэннай славы і прыносіла толькі прыемныя сюрпрызы :)...