• Авторизация


Са святам Вялікадня! 16-04-2023 12:55 к комментариям - к полной версии - понравилось!


 

Са святам Вялікадня!


DSC06801 (700x529, 387Kb)

 

Хрыстос уваскрос!

Якой нябеснай светлай радасцю звіняць гэтыя два словы і адгукаюцца ў кожнай хрысціянскай душы. 

Вялікдзень — першы дзень свята. Аднак Пасха ў праваслаўнай традыцыі доўжыцца  сорак дзён, аж да Ушэсця. Увесь гэты час прынята вітаць адзін аднаго словамі: «Хрыстос уваскрос!», а ў адказ казаць: «Сапраўды ўваскрос!»

 

Вялікдзень

 

Прыйшоў праз смутак і малітвы

У ззянні славы дзень Вялікі

І вестку добрую прынёс:

Хрыстос, Сын Божы, уваскрос!

 

А чым аддзячым Іісусу,

Які адверг усе спакусы,

З крыжом пайшоў сваім шляхом,

Каб нас пазбавіць ад грахоў?

 

Малітвай, добрай справай, словам

Душа пазбудзецца аковаў,

Каб годнай быць Хрыста ахвяр,

Каб не зняславіць Божы дар.

 

І радасць, светлая такая,

Палоніць душы, уздымае,

Здаецца, нават да нябёс:

Хрыстос, Сын Божы, уваскрос!

Галіна Бабарыка

 

У старадаўнім календары беларусаў Вялікдзень праводзіў мяжу паміж старым і новым годам. Нашы продкі ў ноч Вялікай суботы не тушылі ў хатах агонь, не замыкалі адрыны. З вечара ішлі ў царкву на ўсяночную святочную службу. У некаторых рэгіёнах Беларусі распальвалі вогнішчы. У іх людзі спальвалі старыя лапці, кажухі, шапкі. На Брэстчыне была традыцыя сямейных міні-вогнішчаў. Для гэтага вяскоўцы загадзя нарыхтоўвалі галлё дзікай грушы. Выбар дрэва тлумачыцца так: калючкі на галінах успрымаліся як аналогія з цярновым вянком Хрыста.

 

Са святам вас Вялікадня!

Жывіце мірна, дружна, згодна.

Няхай святло святога дня

Вам будзе зоркай пуцяводнай.

Няхай святло святога дня

Азорыць хаты, сэрцы, душы,

Каб дрэннае заўжды адужаць

Змаглі дабро і чысціня.

Каб радасна было ісці

І твары вашы маладзелі.

Каб вам спрыялі ў жыцці

Заўсёды вера і надзея.

 




 

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Са святам Вялікадня! | Natalya_Lyutsko - Дневник Natalya_Lyutsko | Лента друзей Natalya_Lyutsko / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»