• Авторизация


Родная мова 14-11-2019 19:36 к комментариям - к полной версии - понравилось!



 

 Пад’яжджаючы да Мiнска… (урывак)

Пiмен Панчанка

panchanka 1 (700x466, 449Kb)
 

На мяккай пасцелi ў купэ не ляжыцца:

“Цi шмат яшчэ вёрстаў да Мiнска, скажыце?” –

Пытаю наiўна ў нейкага дзеда,

Хоць ведаю добра: не першы раз еду.

А дзед гаваркi i рахманы. Адразу

Ён шчодра сыпнуў мне станцыйныя назвы:

“Вось зараз пад’едзем да горада Оршы”.

I Орша здаецца за Вену не горшай.

“Далей будзе цiхая станцыя Слаўнае… “

Вядома, тут кожная станцыя слаўная.

Якiя знаёмыя назвы i словы,

Якая цудоўная родная мова!

I ўсё мiлагучна для слыху майго:

I звонкае “дзе”, i густое “чаго”...

1945

 

Роднаму слову 

Зоя Калкоўская

DSC01534 (700x475, 494Kb)

Я хачу, каб ты жыло, маё харошае,

трапяткое, мужнае і сціплае...

Ведаю, што не куплю цябе за грошы я,

шапаткое, мудрае і мілае...

Я хачу, каб выспела ты, гожае,

у душы маёй прывабнай песняю,

каб мелодыя плыла прыгожая

і гаіла далеч думкай весняю.

***

Захаплю ліхтарык, пасвячу жучкам,

жабяняткам, мышкам, нават чарвячкам.

У нястомнай феі шмат работы ноччу,

бо цяпла і света ўсе стварэнні хочуць.

Дык пайду свяціць я людзям і катам,

салавейкам, рыбкам і сляпым кратам.

Няхай ззяе радасць і святло наўкол,

асвятлю я шчасцем самы цёмны дол.

Усміхайся ж шчыра, мой ліхтарык шчодры.

Ты такі чароўны, мілы, яркі, добры...

 

 

Беларусі

  Алесь Ставер

Алесь Ставер1 (700x475, 346Kb)

Родны край беларускі спрадвеку,

Дзе такія ты фарбы знайшоў?

Люстраныя азёры і рэкі,

Аксамітныя цені дуброў.

 

Курганы, як стагі канюшыны,

Як пасцель, муражныя лугі,

I палі, дзе жыцця вітамінам

Напаўняецца колас тугі.

 

Над палямі – нябёсы у скрусе.

Абмінаючы хмар чараду,

Праплываюць бялюткія гусі,

Замуціўшыя ў рэчцы ваду.

 

Гэтай песні гарэзныя словы

Я з юнацтва ўсім сэрцам люблю, –

Як сваю беларускую мову,

Як маёй Беларусі зямлю!

 

Знаю я: абыдзі ўсю планету,

Але гэткaй зямлі не сустрэць.

Беларусь. Край натхнення паэтаў!

Ды цябе немагчыма апець.

 

 


0_3f811_d7b8a3af_S (11x11, 1Kb)

 
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Родная мова | Natalya_Lyutsko - Дневник Natalya_Lyutsko | Лента друзей Natalya_Lyutsko / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»