• Авторизация


Ранiца ў нядзельку (Новая зямля). Якуб Колас 07-06-2015 11:10 к комментариям - к полной версии - понравилось!


 

РАНІЦА Ў НЯДЗЕЛЬКУ


[показать]


 

Дзень быў святы. Яшчэ ад рання

Блінцы пякліся на сняданне,

І ўжо пры печы з чапялою

Стаяла маці... Пад рукою

Таўкліся дзеці, заміналі

Або смяяліся, спявалі.

 

Услон заняў сваё ўжо места,

На ім стаяла дзежка цеста,

І апалонік то і дзела

Па дзежцы боўтаў жвава, смела

І кідаў цеста ў скавародкі.

Давала піск яно кароткі,

Льючыся з шумам на патэльні,

І ў жар стаўлялася пякельны;

І там з яго ўжо ўвачавідкі

Пякліся гладзенькія пліткі

Блінцоў, спаднізу наздраватых,

Угору пышна, пухла ўзнятых,

І ўжо адтуль рукою маткі

На ўслон шпурляліся аладкі,

А дзеці іх даўно сачылі

І на ляту блінцы лавілі,

Заядла мазалі іх здорам.

 

Стаяў асобна ў місцы скорам

Сяго-таго для верашчакі.

Хоць невялікія прысмакі —

Цыбуля, перчык, ліст бабкоў

Ды сальца некалькі брускоў,

Мука і квас — і ўся прыправа,

Але ўсё ж снеданне цікава;

А для дзяцей найбольша свята

Абы наесціся багата.

 

І звон аб прыпек скавародны,

Так блізкі сэрцу, так ім родны,

У нейкім радасным настрою

Спяваў ім песняю святою

І лашчыў сэрцы іх і вушы,

І поўніў радасцю ім душы,

Такі прыемны, мілагучны,

У той прыемнасці выключны,

Ён разліваўся па ўсім целе

І ўмомант іх знімаў з пасцелі...

 

1923г.

 

Такія блізкія і родныя вершы, якія з дзяцінства памятаю. Чытала іх мне бабуля Фёкла Андрэеўна….І яе найсмачныя блінцы з печы ніколі не забуду ...

Фото из интернета, иллюстрация к поэме

 

 

 


0_3f811_d7b8a3af_S (11x11, 1Kb)

 

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Ранiца ў нядзельку (Новая зямля). Якуб Колас | Natalya_Lyutsko - Дневник Natalya_Lyutsko | Лента друзей Natalya_Lyutsko / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»