• Авторизация


Максiм Багдановiч 03-07-2014 10:54 к комментариям - к полной версии - понравилось!



 

Bagdanovich_M_4.jpg (466x700, 201Kb)
 

 

Максім Багдановіч (1891 – 1917) - беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнаўца, перакладчык; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы.

***

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса?
Да іх ляціць нашае Сонца,
I нясецца за Сонцам Зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя,  папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на Зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?»

Перевод:
 
Я хотел бы встретиться с вами на улице
в тихую синюю ночь и сказать:
“Видите эти крупные звезды,
ясные звезды Геркулеса?
К ним летит наше Солнце
и несется вслед за Солнцем Земля…
 
Кто мы такие?
Только странники, попутчики среди небес.
Зачем же нам на Земле ссоры и распри, боль и горечь,
если все мы вместе летим
к звездам?”

***

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,

Светлыя згадкi з сабой прывяла...

Помнiш, калi я спаткаўся з табою,

Зорка Венера ўзышла.

 

З гэтай пары я пачаў углядацца

Ў неба начное i зорку шукаў.

Цiхiм каханнем к табе разгарацца

З гэтай пары я пачаў.

 

Але расстацца нам час наступае;

Пэўна, ўжо доля такая у нас.

Моцна кахаў я цябе, дарагая,

Але расстацца нам час.

 

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,

Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;

Кожную ночку на зорку дзівіцца

Буду ў далёкім краю.

 

Глянь іншы раз на яе, – у расстанні

Там з ёй зліём мы пагляды свае...

Каб хоць на міг уваскрэсла каханне,

Глянь іншы раз на яе...

 

 


0_3f811_d7b8a3af_S (11x11, 1Kb)

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Максiм Багдановiч | Natalya_Lyutsko - Дневник Natalya_Lyutsko | Лента друзей Natalya_Lyutsko / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»