БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ ВЕЛІКОДНЫХ СТРАВАЎ ДОМА
09-04-2020 07:52
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
БЛАГАСЛАЎЛЕННЕ ВЕЛІКОДНЫХ СТРАВАЎ ДОМА
Калі на снеданне збярэцца ўся сям’я, бацька або іншая старэйшая асоба запальвае свечку на стале. Пасля гэтага ўсе робяць знак крыжа:
У імя Айца, + і Сына, і Духа Святога». Амэн.
Кіраўнік кажа: Хрыстус Уваскрос! Алелюя!
Прысутныя адказваюць: Сапраўды Уваскрос! Алелюя!
Потым адзін з прысутных чытае тэкст Святога Пісання (Мц 28, 1–8):
Калі мінуў шабат, на світанні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу. І вось стаўся вялікі землятрус, бо анёл Пана, які сышоў з неба, падышоў, адсунуў камень і сеў на ім. Выгляд жа ягоны быў, як маланка, і адзенне ягонае было белае, як снег. Ад страху перад ім задрыжэлі вартаўнікі і сталі як мёртвыя. Анёл жа, прамаўляючы да жанчын, сказаў: «Не бойцеся! Ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Яго тут няма, Ён уваскрос, як сказаў. Падыдзіце, пабачце месца, дзе быў пакладзены, ды ідзіце хутчэй, скажыце вучням Ягоным, што Ён уваскрос і апярэджвае вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце. Гэта я сказаў вам». І, хутка адышоўшы ад магілы, са страхам і вялікай радасцю яны пабеглі паведаміць вучням Ягоным».
Пасля Евангелля кіраўнік прамаўляе малітву благаслаўлення:
Пане Езу Хрыстэ, Ты ў дзень перад мукаю і смерцю загадаў вучням падрыхтаваць пасхальную вячэру. У дзень уваскрасення прыняў запрашэнне двух вучняў і сеў з імі за стол, а познім вечарам прыйшоў да Апосталаў, каб разам з імі спажыць вячэру. Просім Цябе, дай нам з вераю перажываць Тваю прысутнасць сярод нас падчас святочнай гасціны ў дзень Тваёй перамогі, каб мы маглі радавацца ўдзелу ў Тваім жыцці і ўваскрасенні.
Хлеб жывы, які зышоў з неба, Ты ў святой Камуніі даеш жыццё свету, благаславі гэты хлеб і ўсё святочнае печыва на ўспамін хлеба, якім Ты накарміў народ, што слухаў Цябе на пустыні, і які пасля свайго ўваскрасення Ты падрыхтаваў каля возера для сваіх вучняў.
Баранак Божы, які перамог зло і абмыў свет з грахоў, благаславі гэтыя кілбасы, вяндліну і ўсе стравы, якія мы будзем спажываць на ўспамін пасхальнага баранка і святочных страў, якія Ты разам з Апосталамі спажыў на Апошняй Вячэры.
Благаславі таксама гэтую соль, каб ахоўвала нас ад сапсаванасці.
Хрыстэ, жыццё і ўваскрасенне нашае, благаславі гэтыя пасхальныя яйкі, знак новага жыцця, каб мы, дзелячыся імі ў кругу сям’і, блізкіх і гасцей, маглі таксама дзяліцца адзін з адным радасцю Твайго прабывання з намі.
Дай нам усім дайсці да Тваёй вечнай гасціны, туды, дзе Ты жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Усе: Амэн.
Пасля малітвы кіраўнік акрапляе стравы асвячанай вадой.
Затым усе разам моляцца:
Ойча наш… Вітай, Марыя… Хвала Айцу…
Кіраўнік: У імя Айца, + і Сына, і Духа Святога.
Усе: Амэн.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote