маргарын - 250 г
яйкі - 2
цукар - 0,5 шклянкі
сода - 0,5 гарбатнай лыжкі
смятана - 100 г
мука - 4 шклянкі (магчыма і болей)
згушчонка/сочыва/джэм
1). Нагрэць маргарын у рондальчыку, не даводзячы да кіпення. Даць астыць. (Раней я шаравала маргарын на тарцы, але розніцы ў выніку няма).
2). Дадаем яйкі, цукар, смятану, соду.
3). Паступова ўводзімы муку. Складана сказаць колькі трэба мукі, але цеста павінна атрымацца стромкае.
4). Падзяліць цеста на дзве няроўныя часткі. Меншую частку пакласці ў маразілку.
5). Вялікую частку раскачаць у пласт і выкласці на бляху.
6). На цеста выкласці згушчонку. Часам я раблю адразу некалькі начынак. Напрыклад, палова сочыва і палова згушчонкі.
7). Другую частку цеста трэба нацерці на буйнай тарцы і выкласці на начынку. (Даставаць цеста лепей па кавалачках).
8). Выпякаць пры 180-200 градусах да залацістага колеру.
9). Адразу разрэзаць на квадраты.
Смаката!