• Авторизация


Белае вяселле. 12-11-2012 00:47 к комментариям - к полной версии - понравилось!


А вы ведаеце, што сабой ўяуляе белае вяселле? Зараз растлумачу. На адном сайце я знайшла незвычайныя фотаздымкi жанчын, мне яны мне паказалiсь жахлiвымi, а потым стала цiкава. Як я пiсала раней, то такая краiна як Балгарыя багата на звычаi.

[535x348]

У Балгарыі акрамя асноўнага насельніцтва жывуць нашчадкі мусульман, якія засталіся пасля асманскага валадарства. Іх завуць памакi. Яны доўга жывуць на гэтай прыгожай зямлі, але не запамятавалi сваi традыцыi, дрыгатліва да іх ставяцца і ва ўсём іх выконваюць. Адным з цікавых абрадаў з’яўляецца белае вяселле. Чаму белае? Можа здацца, што гэта звязана з белым снегам. Бо вяселле ў памакау, як і ва ўсіх балгараў, святкуюцца зімой. Але ж справа зусім не ў гэтым.

Галоўная прычына такой назвы крыецца ў белым колеры асобы нявесты – гелены. Яно выглядае вельмі незвычайна, бо яго пакрываюць беласнежнай глінай, а па ёй малююць яркія кветкі. У асноўным гэта ружы – сімвал Балгарыі і ў той жа час кветка вельмі кахана на Усходзе. Акрамя кветак мноства бліскавак. Затым твар закрываюць серабрыстымі ніткамі так, што яго амаль не відаць. У такім выглядзе ды яшчэ з зачыненымі вачыма нявеста разам са сваім жаніхом паўстае перад мулой, які іх благаслаўляе. Традыцыя белага вяселля вельмі старажытная і ідзе з тых часоў, калі памакi, быўшы пастухамі, праводзілі вялікую частку часу высока ў гарах, удалечыні ад жанчын. Пасля заканчэння вяселля, здымаючы ўзоры і гліну з твару дзяўчыны, жаніх паціху вывучаў кожную рысачку і вучыўся быць далікатным.
[463x358]


[500x388]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Белае вяселле. | Donna_Julietta - Дневник by Donna Julietta | Лента друзей Donna_Julietta / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»