• Авторизация


Мікола Дзядок знаходзіцца за кратамі 800 дзён 22-01-2023 18:50 к комментариям - к полной версии - понравилось!


бацька Дзядка (700x700, 83Kb)
Выданне «Новы час» паразмаўляла з бацькам палітзняволенага Міколы Дзядка Аляксандрам.

Вось некаторыя цытаты:

💬 «Пачну з таго, што сёння ў нас вялікая радасць – Мікола тэлефанаваў, яму дазволілі 5 хвілін размовы. Я пачуў яго голас, адчуў ягоны настрой. Хачу сказаць, Мікола ў нас проста вялікі чалавек! Нават у гэтых абставінах з ім застаецца пачуццё гумару. Размова была, як звычайна, даволі сумбурная, бо шмат што хочацца сказаць, але стараліся паспець вымавіць адно аднаму самае патрэбнае».

💬 «У Міколы ўсё добра. Праўда, нядаўна адсядзеў сем сутак у ШІЗА, пакуль не ведаю, за што. Але зараз усё ў парадку. Сядзіць ён у камеры, чытае кніжкі».

💬 На пытанне, ці ўдаецца яму самому весці нейкае нармальнае, звычайнае жыццё, Аляксандр адказвае:

«Ведаеце, не атрымліваецца. Кожная хвіліна, кожны дзень праходзіць у думках пра яго. Гэта вельмі цяжка. Але для мяне найістотнейшае – каб у яго ўсё было ў парадку».

💬 А вось пасля пытанне, ці дастаткова падтрымкі з боку беларусаў, міжнароднай супольнасці, адзначае:

«Я стараюся заўсёды быць у сацсетках, усё чытаць… Але пра Міколу даўно нічога не чытаў. Пра матэрыяльную падтрымку не кажу, патроху самі спраўляемся, нам гэта не ў навінку. Але маральнай падтрымкі вельмі не хапае».

💬 «Дарэчы, зараз стала крыху лепш з лістамі. Ліставанне стала часцейшым».

pencil (460x11, 2Kb)
Крымінальная справа на Мікалая Дзядка была заведзеная ў лістападзе 2020-га. Пры затрыманні супрацоўнікі ГУБАЗіКа моцна збілі актывіста, выкарыстоўвалі пярцовы газ, а потым гвалтоўна прымусілі запісаць «пакаяльнае» відэа. У аддзяленні ГУБАЗіКа Міколу Дзядка жудасна катавалі.
10 лістапада 2021 года суддзя Анастасія Папко прысудзіла яму пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі. Мікалай віну не прызнаў.

pencil (460x11, 2Kb)
Падтрымаць Міколу можна лістамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, Гродна, вул. Кірава, 1. Дзядок Мікалай Аляксандравіч
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Мікола Дзядок знаходзіцца за кратамі 800 дзён | Annettika - Дневник Annettika | Лента друзей Annettika / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»