• Авторизация


Дзень Волі 25-03-2022 11:06 к комментариям - к полной версии - понравилось!


photo_2022-03-24_14-04-14 (700x365, 19Kb)

Дзень Волі – гэта адно з самых галоўных беларускіх святаў.
Менавіта 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і тым самым адноўленая наша дзяржаўнасць, але ўжо ў навейшай, сучаснай нацыянальнай форме. Больш за тое, гэта таксама была заява аб тым, што беларусы зноў маюць намер быць гаспадарамі ў сваёй краіне, дзе хочуць жыць свабодна. Таксама ўлады БНР абвясцілі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і гістарычны герб Пагоня дзяржаўнымі сімваламі.

Лагічным працягам дэкларацыі аб незалежнасці ў 1918 годзе было яе паўторнае абвяшчэнне пад канец XX ст. у час распаду савецкай турмы народаў. У выніку намагання не аднаго пакалення, мы маем сваю дзяржаву. Але адзінае, што нам засталося, гэта разам з суседзямі перамагчы супольнага гістарычнага ворага - Масковію і дамагчыся свабоды ўнутры нашай краіны, у нашым агульным доме. А яшчэ памятайма словы Рыгора Барадуліна:

Дваццаць пятага сакавіка –
Наша свята,
Пароль
І прысяга!

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Дзень Волі | Annettika - Дневник Annettika | Лента друзей Annettika / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»