• Авторизация


Палітвязня Міколу Дзядка за месяц у калоніі чатыры разы змяшчалі ў ШІЗА 12-03-2022 15:58 к комментариям - к полной версии - понравилось!


photo_2022-02-14_10-10-24 (700x466, 74Kb)

Палітвязня Міколу Дзядка 12 лютага этапавалі ў папраўчую калонію №9. Ужо праз дзень яго змясцілі ў ШІЗА. Цягам гэтага месяца яго каралі «суткамі» ў штрафным ізалятары ўжо чатыры разы. Бацька палітвязня Аляксандр Дзядок распавёў «Новаму часу», што такога ціску на палітвязня не аказвалі нават падчас мінулага зняволення. Аляксандр кажа, што Міколе абмяжоўваюць час спаткання з адвакатам.

Акрамя таго, Мікалаю блакуюць ліставанне: «З 12 лютага быў толькі адзін ліст ад яго датаваны 13 лютага. Больш ад яго лістоў ніхто з блізкіх не атрымаў».

За гэты час сам Мікалай атрымаў толькі адзін ліст ад блізкіх.

«Лісты знішчаюцца — цынічна, на яго вачах, па надуманым падставах. Быццам у іх ёсць нейкія ўмоўныя знакі, забароненая інфармацыя. А ў адным з маіх лістоў яны выявілі, што «супраць улады».

Таксама Мікалай не атрымаў бандэроль ад бацькі: прычынай стала адсутнасць на пакунку надпісу «бандэроль». Таму яе вярнулі адпраўніку.

«У іх адна мэта — здушыць яго маральна, псіхалагічна ўскладніць яму жыццё, ізаляваць ад іншых асуджаных. Яны баяцца яго ўплыву на іншых».

Дзядка затрымалі 11 лістапада 2020, пасля чаго моцна збівалі і катавалі. 10 лістапада палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле.


💌 Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: ПК №9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Палітвязня Міколу Дзядка за месяц у калоніі чатыры разы змяшчалі ў ШІЗА | Annettika - Дневник Annettika | Лента друзей Annettika / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»