• Авторизация


З Днем Волі! 25-03-2021 08:48 к комментариям - к полной версии - понравилось!


аватарка БЧБ (700x345, 13Kb)

Дзень Волі – гэта адно з самых галоўных беларускіх святаў. Менавіта 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і тым самым адноўленая наша дзяржаўнасць, але ўжо ў навейшай, сучаснай нацыянальнай форме. Больш за тое, гэта таксама была заява аб тым, што беларусы зноў маюць намер быць гаспадарамі ў сваёй краіне, дзе хочуць жыць свабодна. Таксама ўлады БНР абвясцілі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг і гістарычны герб Пагоня дзяржаўнымі сімваламі.

Лагічным працягам дэкларацыі аб незалежнасці ў 1918 годзе было яе паўторнае абвяшчэнне пад канец XX ст. у час распаду савецкай турмы народаў. У выніку намагання не аднаго пакалення, мы маем сваю дзяржаву. Але адзінае, што нам засталося, гэта дамагчыся свабоды ўнутры яе, у нашым агульным доме. І памятайма словы Рыгора Барадуліна:

Дваццаць пятага сакавіка —
Годны дзень
Беларускай дзяржавы.
Веснаплынных вятроў талака
Пыл з кароны атрэсла іржавы.
Шматавалі нас досыць арлы
І з адной, і з дзвюма галавамі.
Мы не з нейкай бязроднай імглы,
Нас вякі як сваіх
Гадавалі.
Мы — ратаі святла,
Крывічы,
Верхачы неўміруючай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цвярдое далоні.
Лучыць нашыя мары рака
Бел-чырвона-белага сцяга.
Дваццаць пятага сакавіка —
Наша свята,
Пароль
І прысяга!
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник З Днем Волі! | Annettika - Дневник Annettika | Лента друзей Annettika / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»