Чыноўніца Еўракамісіі паведаміла Еўрарадыё, што неўзабаве будзе прадстаўлены Сумесны прамежкавы план, у якім нашай краіне прапануюць правесці рэформы ў сферы палітыкі, дэмакратыі і правоў чалавека, судовай сістэме і эканоміцы.
[показать]
Еўракамісія ўжо падрыхтавала Сумесны прамежкавы план (СПП) для Беларусі?
Еўракамісія завяршае працу над ім. Тады СПП будзе прадстаўлены краінам Еўрасаюза, і яны абмяркуюць яго змест, прапануюць свае заўвагі. Калі яны дамовяцца па ўсіх пытаннях, то зможам рухацца далей, да размоў з беларускім бокам. Пад ім разумеюцца перамовы з уладамі, але таксама і кансультацыі з грамадзянскай супольнасцю. Мы лічым важным, каб беларускае грамадства ў цэлым было пракансультаванае па праграме рэформаў.
Чытаць далей...