Супадзенні і несупадзенні
18-11-2009 15:59
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Учора, калі меншая ўжо заснула, прыйшла да мяне Агата з закладеным носам. Скардзіцца, ные. І падумалася мне, што ёй проста хочацца маёй увагі: адмысловай, толькі для яе.
Закропала ёй нос марской вадой -- нос не дыхае. Кажу, трэба вось пасядзець, зараз адкладзе. Узяла на калені, уключыла ціхенька свой любімы мульцік "Сунічны дожджык".Пасядзелі, пашапталісь, паглядзелі, і нос адклала. Вось супала.
Але збольшага не супадае. Ёсць такая пужаючая тэндэнцыя. Я амаль заўсёды адчуваю, якія жаданні хаваюцца за дзеяннямі і словамі, але адэкватна адказаць не магу.І атрымоўваецца нейкая лухта. З Івонай яе чаканні праяваў любві супадаюць з маім адказам. А з Агатай -- не, прынамсі не кожны раз. Дачка вырасла, "мова" любві змянілася, а я яе яшчэ не вывучыла.І няма такой разумнай кніжкі, якая бы магла мне гэта падказаць.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote