• Авторизация


Маё месца 30-09-2009 02:47 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Я заўважыла, што з ўсіх месцаў у кватэры больш за ўсё люблю кухню.Для мяне мая кухня ўтульная і цёплая, розная, зменлівая, але заўсёды ў ёй знойдзецца куточак для любога настрою.
У мяне драўляны бурштынавы стол і ненавязлівая жырандоль.А яшчэ абавязкова стос патэльняў на падлозе і кардонка з гароднінай: памаранцавымі мядовымі гарбузікамі, светлымі кабачкамі і рознафасоннымі памідорамі.
Кухня нібыта задае рытм сям'і, адлічвае ўнутрысямейны час. Там мы збіраемся, каб разам пасядзець за сталом. Там я гатую, а дзеці ў гэты час звычайна на падлозе, альбо на стале займаюцца сваімі справамі.
Мне нават працаваць зручней за ўсё на кухне.
А самае прыемнае, калі прыяджае мая сяброўка і сядзіць за маім улюбёным сталом, калі я гатую. Мне падабаюцца яе размовы, а ёй -- назіраць за маім чараваннем над рондалямі і патэльнямі. Звычайна, покуль ідзе гатаванне, мы паспяваем выпіць некалькі філіжаначак па рознаму прыгатаванае кавы, прыдумаць і тут жа з'есці штосьці цікавае і адпаведнае настрою, напрыдумляць процьму новых рэцэптаў, вырашыць самыя злабадзённыя пытанні і пазбавіцца любых праяваў дэпрэсіі і стрэсу.
І калі я прыходжу ў госці, то перш гляджу на кухню. І мне вельмі крыўдна, калі мяне турляюць адтуль.
Я вельмі люблю кухню. І шкада, што мужа туды можна прыманіць толькі на пах смачнае ежы,ці свежазапаранае гарбаты.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Насть...
а пиши здесь тоже иногда, а? )
мне так нравится твой белорусский ))
а до ЖЖ я редко добираюсь ((
и когда мы, наконец, увидимся? )


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Маё месца | Анастасия_Губаревич - Дневник Анастасия_Губаревич | Лента друзей Анастасия_Губаревич / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»