Зіхаціць праз стройныя дрэвы сонца ружовае
Ранніца поўніцца пахам вясновай зямлі.
Ці сакавік малады сакоча сокам бярозавым,
Ці гэта цурчанне ручаёў казыча мой слых?
Чаму вясной абуджаюцца блакітныя сон-травы?
Чаму нядведзь прачынаецца., шатаецца ды не спіць?
Чаму вясной абуджаючыся, пчала жужжыць ды гудзіць?
Чаму да мяне, сакавік, дакранаешся нібы звон ноты Сі?
Ды звон гэты, зіхотка-зіхоткі, як сняжынкі зімы,
Як лісце ў восені, звонкі. Чаму ты звяніш ды звяніш?
Чаму, сакавік, абуджаеш нядведзя, бярозы і пчол?
Чаму, нібы сэрцам, кранаеш вясною ўсё гэта жыццё?
Чаму абуджэнне вясною так салодка мне, нібы мёд?
Давай сустрэнемся і ў летку, і ў восені, і зімой!