Недавно дочитала очередной раз "Над пропастью во ржи", поняла, что неправильно живу, думаю,и изменяю себе по-страшному
***
мой дневник стал каким-то недушевным. это наверное из-за времени. на каникулах я его утоплю в своих душевных волнах. немного осталось ждать
***
в какой-то из недавних Новых годов и написала 31-ого числа сразу несколько постов. у меня было подходящее настроение, я сидела дома почти весь день одна. никого не было, мне казалось, что я оторвана от цивилизации, на каком-то острове.
а вообще как-то я обещала, что буду иногда пописывать в свой дневник на роднай мове, и говорила, что начну с сочинение по бел. язу, на тему "Хто я?" я давно уже сдала сочинение, меня оценили. преподаватель даже сказала, что в один момент зачиталась сочинением и её показалось, что эти строки писал настоящий писатель. я выделю ту часть, про которую она говорила.
надеюсь у кого-то хватит сил и стойкости дочитать до конца.
Мне хочацца верыць у тое, што чалавек-гэта нешта заканамернае і тое, што мае сваё тлумачэнне*. Я хачу думаць, што
чалавек ствараецца ў адзіным варыянце з драбнюткіх часцінак сусвету. Часцінак,
якія хаатычна носяцца ў прасторы, сустракаючыся і растаючыся адно з адным. Якія
нясуць у сабе зусім розную інфармацыю, эмоцыі і павароты лёсу*. Я хачу думаць,
што я ствараюся з прыродных стыхій, некантраляваных з'яў заканамерных
выпадковасцяў.
Напэўна, вецер, калі пралятаў над маёй калыскай, як раз вяртаўся адкуль-небудзь
з мора і пакінуў на мне яго салёны прысмак, каб я ўвесь час імкнулася туды, дзе
аб скалы разбіваюцца і ператвараюцца ў мірыяды пырскаў свабодалюбныя хвалі. А
калі я падала на траву, не ўмеючы моцна стаяць на нагах, дзесьці далёка на
брытанскіх выспах* бясконцыя зялёныя даліны адчувалі гэта і адклікаліся такім
жа рэхам* з дамешкам настальгіі, якое звініць у мяне ў галаве, калі я думаю аб
гэтай таямнічай, але такой роднай маёй існасьці зямлі. А які-небудзь стары і
стомлены рокер, прадаваў сваю любімую гітару, каб аплаціць запазычанасці, і
думаў, што калі-небудзь яна абавязкова дастанецца якой-небудзь мяцежнай
дзяўчынцы, якая будзе заслугоўваць гэты падарунак. Той, у каго ў галаве
пастаянна змяняюць адно аднаго мелодыі і рытмы, якія яна ніколі не запісвае,
таму што не верыць у сябе. Не верыць у сябе гэтак жа, як не верыў у сябе дробны
дожджык над паміраючай пустыняй, які так і не змог выліцца ў сапраўдны лівень і
ўсіх выратаваць*. Але мабыць нейкі чалавек, паміраючы ад непадзеленага кахання,
падзяліўся з ёй рэшткамі веры ў тое, што калі-небудзь усё зменіцца і стане
іншым, лепшым. І калі я глядзела ў бяздонныя блакітныя вочы, якія пазіралі
скрозь мяне на бясконцы паток вагонаў метро, я верыла, што нічога не прадвесціць беды. І, напэўна, калісьці, у класе
сёмым, патокі халоднага зімовага паветра прабілі маё бездапаможнае цела наскрозь,
закрануўшы сэрца, і цяпер я не магу доўга змагацца за каханне, я лепей адпушчу усіх, хто ад мяне стаміўся,
няхай нават мне гэта здалося*. Але я як надакучлівы восеньскі лісток,
пастаянна, хоць і ў думках, буду побач з тымі, каго люблю.
І яшчэ ў мяне відавочна ўсяліўся дух нейкага, хто вар’яцка* любiць кино. Інакш гэта і не растлумачыш. Калі я сяджу
ў кіназале, гледзячы на экран, слёзы
наварочваюцца мне на вочы ўжо ад таго, што я ўяўляю сабе, як ствараўся гэты
фільм. І мяне знутры раздзірае такая жудасная крыўда* за тое, што я цяпер усяго
толькі сяджу тут у гэтым горадзе, у гэтай зале, з гэтымі людзьмі, якія
забудуцца на фільм ўжо назаўтра. А я так і буду кожны раз прыходзіць у кіно, як
на самае апошняе свята* ў сваім жыцці, і стрымліваць слёзы крыўды.
І хутчэй за ўсё тыя, хто ствараў мяне па частках, дамовіліся, што бацькі ў мяне
павінны быць такімі, якія кахаюць адно аднаго, але ніколі аб гэтым не кажуць
услых. Каб тата лічыў ўсе мае поспехі дробнымі і несур'ёзнымі, а мама б з ім не
згаджалася. І каб яны падарылі мне брата, сплеценага з самых найтонкіх нітак
пяшчоты* і любові. Каб я любіла яго настолькі, што не змагла б любіць больш ужо
нікога, нават сваіх уласных дзяцей.
Дзесьці ўнутры мяне расце густы цёмны лес. На ўскраіне гэтага лесу бяжыць
чыстая рака. А ў самага берага ракі стаіць маленькі каменны домік. У хатцы
гэтай гарыць агеньчык, і ля агню сядзіць чалавек. І, напэўна, толькі гэты
чалавек зможа расказаць, хто я, але наурад у вас атрымаецца
завесцi з iм размову*.
Тлумачэнне – объяснение
Лёс – судьба
Выспы - острова
Рэха - эхо
Выратаваць – спасти
Здалося – показалось
Вар’яцка – безумно
Крыўда – обида
Свята – праздник
Пяшчота – нежность
Размова - разговор