Тарашкевіца: нефармальная назва беларускай арфаграфіі (дакладней, граматыкі і, шырэй, альтэрнатыўнай моўнай нормы) з некаторымі правіламі ў стане як да рэформы 1933.
Назва ўжываецца ў тых грамадскіх і палітычных колах, якія карыстаюцца альтэрнатыўнай моўнай нормай, або прапагандуюць ці ўхваляюць яе. Назва закліканая падкрэсліваць большую блізкасць альтэрнатыўнай моўнай нормы да працы Тарашкевіча 1918 году. Прыблізна з 1994 як сінонім з прыярытэтным выкарыстаннем ужываецца назва "класічны (правапіс)" (напрыклад, у артыкуле В. Вячоркі ў часопісе "Спадчына", 1994).