• Авторизация


10 запаветаў прафесійнага журналіста 11-10-2010 20:25 к комментариям - к полной версии - понравилось!



1. Быць журналістам — злачынства. Памятай пра гэта. Падрыхтуйся да таго, што цябе будуць ненавідзець незалежна ад таго, колькім людзям ты дапамог, колькіх выцягнуў з турмы, колькім ты раскрыў вочы на мярзотнікаў, злодзеяў, палахліўцаў. Прызвычайся да думкі, што быць міліцыянерам — пачэсна, быць кантралёрам — прэстыжна, быць журналістам — ганьба. Пастарайся, каб твае дзеці не выгадаваліся журналістамі.

 

2. Ісціны не існуе (Горгій). Лыжкі не існуе (Нэа). Жанчыны не існуе (Лакан). Замест ісціны ёсць праўдападобная інтэрпрэтацыя. Калі чалавек кажа, што ты схлусіў, гэта азначае, што твая інтэрпрэтацыя не супадае з яго хлуснёй. Калі ў артыкуле ўжытае слова «ісціна», дык гэта — прапаганда.

 

3. Журналістыка пачынаецца там, дзе завяршаецца прапаганда. Літаратура пачынаецца там, дзе завяршаецца журналістыка. Філасофія пачынаецца там, дзе завяршаецца літаратура. Спіс можна працягваць да бясконцасці. Галоўнае — не займайся прапагандай. Запомні: за каго ты агітуеш, паступяць з табой пасвінску.

 

4. Будзь суб’ектыўны, паколькі аб’ектыўнасць — сутнасць пераканаўча выкладзенай суб’ектыўнасці. Разбярыся, што добра і што блага для цябе асабіста, і рабі так, каб як мага больш чытачоў з табой пагадзілася.

 

5. Не давай веры нікому. І яшчэ раз: не давай веры нікому.

 

6. Навучыся або хутка бегаць, або адпрацуй добры правы хук. Заўсёды бі першым, цэлься ў пераноссе або ніжнуюю сківіцу. Ніколі не звані ў міліцыю. Калі іх было некалькі — знайдзі і дай ім рады паасобку.

 

7. Ніколі не знаёмся асабіста з тымі, пра каго думаеш і пішаш дрэнна: яны ж выявяцца прыязнымі і ўсмешлівымі хлопцамі, што любяць котачак і цямяць у класічнай музыцы. Той факт. што яны пры гэтым робяць нейкае паскудства ці глупства, хутка адсунецца ў вашых адносінах на другі план. Мяркуй пра людзей па іхніх справах, а не паводле шырыні іхняй усмешкі. Пра справы можна даведацца з Інтэрнэту, знаёміцца ж — неабавязкова. Калі ты не можа напісаць кепска пра таго, хто робіць паскудствы або глупствы, ты — больш не журналіст. Колькі сувязяў, грошай, сяброў ты бы пры гэтым не меў.

 

8. Падрыхтуйся на твае просьбы аб інтэрв’ю заўжды і ўсюды пачуць «не». Падрыхтуйся да таго. што здымаць тут нельга нават у сельмагах. Усё, чым ты жывеш парушае партызанскі лад жыцця ў гэтым грамадстве, дзе людзі паранейшаму баяцца выдаць гайдараўскую Ваенную Таямніцу. Твая праца — мысліць. Іх праца — маўчаць.

 

9. Нікому не кажы, што любіш сваю прафесію больш за жыццё, што яна надарае цябе вялікім дарам — зазнаваць эмоцыі і дзяліцца імі. Што няма нічога прыемней за той момант, калі вакенца Word ужо адчыненае, а ў сярэдзіне цябе кіпіць лава з цмяных адчуванняў, якія зараз прымуць форму словаў. Маўчы пра тое, што не ўяўляеш сябе ні ў якой іншай справе, паколькі журналіст паводле свайго сутнасці — адвечны вандроўнік, што блукае па прасторах чужых дыскурсаў і далёкіх краінаў.

 

10. Пры першай нагодзе даведайся, як перакваліфікавацца ў кантралёры або міліцыянеры.

 

Адсюль.

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
StarVic 16-10-2010-22:29 удалить
Это настольная книга всех абитуриентов жур.фака) Ерик Фехтелиус "10 заповедей журналиста"


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник 10 запаветаў прафесійнага журналіста | -piton- - Всяческое | Лента друзей -piton- / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»