Летаплан
14-06-2008 18:21
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
прыкладна зь 30 чэрвеня па 6 ліпеня - Кавальцы, вёска ля Горадні - фінальны палеаліт
з 8 ліпея па 1 жніўня - Асавец, вёска ля Бешанковіч - позні неаліт, ранні бронзавы вякі
А ў жніўні - Пагошча, напэўна
Вы ведаеце колькі часу вам засталося да суцэльнага шчасця?
Я ведаю.
Гэта будзе калі мая нага пачне ступаць па кавальцоўскім лесе. Калі сябры скажуць - "Міха, сыграй калі ласка", калі чарка пройдзе кола і спынецца ў маіх руках.
І калі вочы ЯЕ, зоркамі адлюструюцца ў цемры намёту. А потым будзе раніца. І мы паплывем па Нёману у далеч будучыні, каб знайсці там мінулае...
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote