У Барселоне пяць разоў на дзень у мяне пыталіся, як знайсці-прайсці да Гаўдзі. Бясспрэчны, ўсё праглынаючы, бязмежны культ Гаўдзі. Ватыкан далучыў Антонія Гаўдзі да ліку святых. І я люблю Гаўдзі, выкшталцоны, нават геніяльны, але ж крышку папсовы ў сваім папулярным і зразумелым простаму чалавеку мадэрну. І ніхто не спытаў пра Барселонскую готыку. А ў параўнанні з Гаўдзі, готыка збудавана Боскаю рукою, з Боскай літасці, дасканалая, у спёку прахалодная, чорна сонечная і па сапраўднаму велічная. У Барсе Боская готыка, а ўсе пытаюцца пра Гаўдзі. І мне хочацца вылушчыць з Гаўдзі готыку, як арэх з шалупіння. І са стракатага шалупіння ўсяго мадэрнізму вылушчваецца самы знакавы і гатычны Чорны квадрат Малевіча. Я заўважаю: гатычнае вакно прыкрылі анучаю і атрымаўся Гаўдзі. Я бачу Гаўдзі ў Барселоне на кожным кроку, але па сапраўднаму мяне захоплівае адно Боская готыка. Абсалютная каштоўнасць.
[400x600]
...+2