чамаданы
25-06-2008 02:15
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
***
Не шмат дарослых людзей могуць сказаць, што ніколі нікога ня любілі, яшчэ менш могуць шчыра прызнацца, што любілі толькі раз, і толькі аднаго чалавека.
Знаёмы Улад завёў палюбоўніцу, раман зацягнуўся. Дома жонка і дачка падлетак і варта нешта вырашаць, а заблытаўся і выйсця нябачна. Улад раіцца – як жыць далей? Як кінуць жонку?
--Кінуць не складана, а ты падумай колькі ўсяго давядзецца зноў набываць. Падумай пра скавародкі, каструлькі, посуд, бялізну, мэблю -- усю пакінеш дачцэ. Палічы выдаткі, -- я наўмысна не згадваў пра кватэру. Бо і кватэру давядзецца шукаць, і выбудоўваць наноў увесь быт.
--І верагодна, страціш дачку...
--Не, дачку не страчу! – Улад абурыўся, але задумаўся, падсумаваў умоўныя страты і вярнуўся да жонкі. Быт за’еў не адно каханне.
Другі знаёмы Уладзімір -- сапраўдны палкоўнік, любіў разважаць пра трывожны чамадан.
--Я вайсковец, я падрыхтаваны атрымаць загад і пайсці, паехаць па загаду на край свету, на поўнач, на поўдзень. У мяне заўсёды сабраны трывожны чамадан.
Уладзімір пайшоў з сям’і без сумненняў, як па загаду. Праз нейкі час зайшоў да былой жонкі па свае чамаданы. Жонка Валя сказала—бяры, што хочаш. Уладзімір набіў чамаданы нейкімі трантамі і хацеў быў пайсці, як у калідоры, у дзвярах яго раптоўна прабіла люмбага. Рэзка выпрастаўся з чамаданамі ў руках і радыкуліт скруціў пазванкі. Не сагнуцца, не разагнуцца.
Жонка падняла чамаданы і вынесла з кватэры да машыны.
Валя ўспамінала пра апошняю сустрэчу з былым мужам, як несла ягоныя чамаданы, як ён кульгаў ззаду скручаны радыкулітам і слёзы цяклі па яе шчоках, а яна крыва ўсміхалася.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote