[515x432]
Я ў дзяцінстве, як і цяпер, ня любіў тэхніку. Машынкі, самалёцікі, караблікі мяне мала цікавілі. Адзіныя цацкі, якія мяне захоплівалі былі алавяныя салдацікі. Поўны стары партфель салдацікаў. Крэпасці ды іншыя тэхнічныя ўмацаванні добра замяняў драўляны даўганогі мальберт старэйшага брата.