***
Натхнёны простымі і дасканалымі здымкамі кветак Роберта Маплеторпа, захацеў зрабіць вучнёўскую варыяцыю на зададзеную тэму, нешта блізкае. Як сутыкнуўся з тым, што ў Мінску няма прыгожых дасканалых кветак, нават блізкіх па форме. Я не кажу пра архідэі, нават цюльпана і добрай ружы не знайсці.
Быццам польскія і галандскія, і выбар багаты, і дарагія, але прыглядзецца ўважліва -- прывялыя, пакамечаныя, хваравітыя... Бачу ў мінскіх крамах кветкі другога гатунку.
Па сапраўднаму радуюць вока толькі свае кветкі. Уласна вырашчаныя і толькі зрэзаныя з грады.
[500x537]
Півоні з цёшчынага лецішча.