***
Дзяўчына працуе ў архіве. Яна бясконца па замовах збірае архіўныя звесткі і выбудоўвае чужыя генеалагічныя дрэвы.
--Я аднойчы павешуся на гэтых дрэвах, -- у жарт расказала дзяўчына.
--Вельмі паэтычна прагучала, ты, мусіць пішаш вершы?
-- Так , пішу, вершы.
--Пачытай, што не будзь сваё...
Дзяўчына пачала ламацца. Я настойваў. Яна зрабіла выгляд, як нешта ўспамінае, але паўза зацягнулася, і мы загаварылі пра іншае. Яна так і не ўспомніла ніводнай паэтычнай страфы.
А я запомніў яе радок: “Я павешуся на чужых генеалагічных дрэвах”.
Між іншым,у нашай сям’і лепшае генеалагічнае дрэва ў майго ката корніша-рэкса, ён сапраўдны ангельскі арыстакрат.
[333x500]