***
Сустрэў аднакласніка, не бачыліся гадоў пятнаццаць, яшчэ адносна малады, а з белымі ўстаўнымі зубамі. Непрыемна белымі, як парцалянавы гігіенічны посуд. Усміхаецца шырока.
“Ну і зубы ты зрабіў!” Не стрымаўся, каб не выказацца ў твар. “Ты на сябе глянь, ледзь пазнаў. “. Пачуў я ў адказ і пра сябе падумаў: “Мая прыгажосць цяпер у майго сына.“ А ў слых спытаў пра сям’ю, дзяцей. Аднакласнік насупіўся, нават зрабіўся маркотным і распавёў, што дзяцей покуль не мае і сям’ёю не абзавёўся...
Напэўна, яму застаецца адно вечарамі сам насам ў люстэрку разглядаць сваю штучную гігіенічную ўсмешку.
***
з Шэкспіра
Патомства ад істот цудоўнае...
[400x395]
Знайсці выразную мадэль для здымкаў аказваецца вялікаю праблемаю. Зрэдку прымушаю пазіраваць перад фотаапаратам сына, але бачу, як яго гэта ўжо напружвае...