• Авторизация


дом і дубок 13-06-2008 18:33 к комментариям - к полной версии - понравилось!


***
Алесь з кватэры ў горадзе перабраўся на вёску.
Яму добра, а дзеці пачалі сумаваць па гарадскіх выгодах ды прыгодах.
Нядаўна Алесь набыў два дрэўца, дачцэ бярозку, а сыну дубок і пасадзіў разам з дзецьмі каля дому.
Цяпер радуецца, што сын, шасцігадовы Макар, раніцаю, сам не паснедаўшы, бяжыць паліваць свой дубок.
--Яшчэ не прачнуўся, а гаворыць – трэба дрэўца ісці карміць. Вось так пусціць карані, дрэвамі ўрасце ў сваю зямлю чалавек – не выкарчаваць без крыві.
Днямі праходзіў дасведчаны садавод і добразычліва сказаў Алесю:
--Што ж ты так блізка да дому дрэўцы пасадзіў, ёсць прыкмета, як вырасце дубок вышэй за дом, то гаспадар памрэ...
--Ідзі ты...Я дом надбудую і буду жыць вечна, -- адказаў Алесь.
Пра смерць не варта гаварыць у твар, як глядзець на сонца -- апячэшся.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник дом і дубок | andrej-voronin - Дневник andrej-voronin | Лента друзей andrej-voronin / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»