***
Зноў вучу вершы на памяць – прыкмета старасці.
***
З выдатнага
эсэ Міхаіла Эпштэйна ПРАВІНЦЫЯ запомніліся радкі рускага паэта Алега Хлебнікава:
СВЯТА
Пахне духамі і нафталінам.
Хлопчык нязграбны бяжыць з мандарынам.
Дакладная формула правінцыі.
***
У сваёй правінцыйнай частцы Мінска для мяне формула правінцыі – дзеці на роварах каля возера, хлопчыкі з дзяўчатамі ганяюць наперагонкі. Заўсёды перамагае Дыяна, у яе лепшы ровар і бацька былы чэмпіён СССР па веласпорту .
[376x500]