Каньяк
02-05-2008 00:18
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
***
Самую смачную і вясёлую пляшку каньяку я выпіў у бальніцы, у хірургіі кісці. І што б там не гаварылі дактары, а ў бальніцы глыток каньяку п’ецца, як сапраўдныя лекі.
Як музыку адпавядае прозвішча –Скрыпка, міліцыянту ад прашчураў у спадчыну добра падыдзе імя - Звяруга, так кіраваць нашай хірургіяй кісці мусіць доктар Беспальчук, кажуць выдатны хірург, але руку мне сшылі адпаведна прозвішчу доктара, так што давялося перашываць і доўга далечвацца. Аднойчы, калі я крышку акрыяў пасля аперацыі да мяне заехаў сябар Юра з пляскатай пляшачкай армянскага каньяку. Мы селі на лесвічных прыступках паміж паверхамі бальнічнага будынку і маленькімі глыткамі з рыльца пілі цёплы, сагрэты ў кішэні каньяк. Спачатку пілі маўкліва, ці гаварылі ні пра што, рука балела і трывожна думкі круціліся вакол хваробы. Але да нас на лесвіцу выйшлі пакурыць два мужычка, мае суседзі па палаце, абодва з адсечанымі ўказальнымі пальцамі. Маладзейшы, электраманцёр, устанаўліваў на заводзе прамысловы вентылятар. Калі прыбор запрацаваў, электраманцёр прасунуў указальны палец праз краты вентыляцыі, і, зразумела, што магутны сталёвы прапелер імгненна адсек дзве фалангі на пальцы. Навошта ён гэта зрабіў, электраманцёр растлумачыць не мог. На дапамогу прыбег інжынер па тэхніцы бяспекі, і так расхваляваўся, пачаў сварыцца на электраманцёра, крычаць і паказваць, як гэта здарылася:
--Не, ну паглядзіце, як ён гэта зрабіў, ён узяў і засунуў палец у вентыляцыю! Вось так!-- -- інжынер выставіў указальны пале і ўваткнуў за вентыляцыйныя краты. Яму так сама адсекла палову пальца. Цяпер яны курылі разам на лесвічнай пляцоўцы бальніцы і пад каньяк пераказвалі сваю гісторыю, кожны па свайму, але ўсе рагаталі ў голас.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote