Прыбіральшчык
30-04-2008 20:18
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
***
Сяргей выдатна адмывае любыя каменныя фасады ад будаўнічага бруду, ад солі і вільготнай цвілі, націрае натуральны і штучны камень, паліруе керамічную плітку і давадзіць да яскравага бляску любую паверхню. Сяргей -- прафесійны прыбіральшчык. У яго ёсць памагатыя са спецыяльнымі паліравальнымі машынкамі і пару сакрэтаў майстэрства. Сяргей карыстаецца прафесійнымі хімічнымі сродкамі, пераважна ангельскай вытворчасці і мае сваю невялікую эксперыментальную хімічную лабараторыю. У Мінску Сяргей апрацоўваў, адмываў, напаліроўваў і даводзіў да бляску фасады самых значных, знакавых будынкаў -- палацаў, банкаў, гатэляў.
Аднойчы да Сяргея ў канторы прайшлі людзі у цывільным, але з устойлівым пахам вайсковай кірзы, і не ветліва прапанавалі паехаць паглядзець на вельмі важны аб’ект. Сяргея завезлі ў лясную рэзідэнцыю Галоўнакамандуючага.
--Што ж тут так брудна? – здзівіўся Сяргей, калі трапіў у рэзідэнцыю.
--Ц-с-с, -- цыкнулі на Сяргея людзі ў цывільным: --Так нельга гаварыць, тут ідэальна чыста. Ты пакрыўдзіш прыбіральшчыкаў з рэзідэнцыі, а яны людзі не выпадковыя, усе нечыя родныя, блізкія, сваякі. З такімі выказваннямі, ты можаш наклікаць на сябе вялікую бяду. Так што бярыся, адмывай моўчкі і радуйся жыццю.
“Трапіў у сярэднявечча”: падумаў пра сябе Сяргей, а у голас сказаў:
--А сапраўды, чысціня тут ідэальная, я толькі крышку бляску дадам.
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote