Калі жывеш ля вакзала, то ведаеш большасць мінскіх бамжоў.
Кожны ранак я мусіў падымацца на гарышча, ўлюблёнае месца гарадскіх бяздомных, і выводзіць з дому чарговага бамжа. Як мне гэта абрыдла.
Аднойчы на кардонных пасцілках у мяне пад дзвярыма спала старая спітая з апухлым тварам кабета, як усе бамжы – няпэўнага ўзросту, брудная і смярдзючая.
--Давай, прачынайся, уставай і хадзем на паветра. – я патрос старую за плечы.
Бамжыха злосна глянула на мяне, сабрала свае транты і спусцілася да вакна.
--Пачакай хвілінку, не гані: -- папрасілася бамжыха.
Я спыніўся побач і вырашыў пачакаць.
Бамжыха дастала з торбы скамечаны кавалак газеты, расправіла на падаконніку і выклала на газету абгрызены кавалак чорнага алоўка, аскепак люстэрка, цені і пудру ў патрэсканым футарале, памаду і пэндзлік, грабенчык, і , не зважаючы на мяне, пачала прыхарошацца і падфарбоўвацца. Яна падмалявала вочы, падрумянілася, напудрылася, рэшты памады яна выкалуплівала запалкаю і размазвала па вуснах мезенцам. Нарэшце яна сабралася, захацела закурыць падабраны з падлогі недапалак, але я працягнуў жанчыне цыгарэту.
У двары мяне зачакалася жонка каля свайго серабрыстага “мерседэсу”.
Я выйшаў з дому разам з бамжыхаю, якая падышла да жонкі і на развітанне сказала:
--Што ты глядзіш на мяне з папрокам? У мяне таксама некалі была машына “Пабеда”.
гарэлка...