Бізнесоўцы Саша і Сярожа пабудавалі новы офіс у цэнтры Мінска. Справы ў іх ішлі накатанымі сцежкамі, так што на працы большую палову дня Саша і Сярожа праводзілі на канапе. У новым офісе замест пісьмовых сталоў бізнесоўцы паставілі часопісныя і будуарныя столікі, каб раптам, падпісаць дзве накладныя і тры плацёжкі, а цэнтральнаю дамінантай канторы стала менавіта канапа. Зробленае па спецыяльнай замове, шыкоўнае лежбішча, з абцягнутымі лакіраванаю кракадзілаваю скураю падлакотнікамі, з прыстаўнымі прыбамбасамі, мяккімі падушачкамі і пругкімі валікамі. У прастамоўі, не канапа, а трахадром. Саша і Сярожа любілі ганарыста расказваць, як доўга выбіралі абіўку, камбінавалі тэкстыль са скураю, і што за канапу аддалі вялікія грошы.
Нядаўна Сярожа са сняданкам на падносе прылёг на тую канапу, хацеў быў выпіць кавы з канапкаю, як адчуў, што ляжыць на мокрым месцы, літаральна, у лужыне. Сярожа абмацаў абіўку, канапа наскрозь мокрая.
--Тваю маці, хто тут што вырабляў? -- Сярожа распачаў следства, і хутка даведаўся, што ноччу ягоны кампаньён Саша прывёў у кантору дзяўчынку. Яны выпілі, прылеглі на канапу адпачыць і дзяўчынка знянацку абассалася.
Сярожа не на жарт заперажываў, і ад гідкасці і крыўды так знерваваўся, што пакрыўся каростаю. Цяпер Сярожа да дзвюх гадзін ночы ня спіць, а пільнуе кантору, каб кампаньён Саша зноў не прывёў якую дзявулю на ягоную прыўкрасную канапу.
гарэлка...