***
Я рэдка прывязваюся да рэчаў. Колькі кампутараў за апошніх гадоў дванаццаць занёс на сметнік? Два манітора, тры працэсара, дакладна. Раз на тры чатыры гады даводзіцца абнаўляць тэхніку, хутка, як сточаныя простыя алоўкі. Але з таго, што берагу, і дома радуе вока, і цяпер працуе, як учора зробленае, мая старэнькая друкарская машынка, цяжкая і неўміручая, “трафейная”, з нямецкага авіяцыйнага заводу. Здаецца, і пісалася на ёй пад ляскат сталёвых літар лягчэй, як быццам словы ўбіваліся на свае месцы, і думкі добра падсумоўваліся пад трэск карэткі.
А цяпер адчуваю, як на пластыкавае святло манітора, пластыкавымі клавішамі намазваюцца словы, як поліэтыленавыя, стракатыя і танныя. Але і за друкарскую машынку не вярнуцца, памерла рэч. Хлам і пылазбіральнік.
[333x500]
[333x500]