У Сыктыўкары ў 1991 годзе пазнаёміўся з маладою камячкаю Светаю. Комі -- паўночны фіна - вугорскі народ. Света пад чарку расказала, што ў комі яшчэ жыве рэліктавы матрыярхат, традыцыйны для народаў поўначы.
Наш камяцкі матрыярхат – уяві сабе, мая бабуля жыве адна на вёсцы, жыве з катом і апроч ката ў хаце даўно ніводнай жывой душы. Кот – уся яе сям’я. Неяк бабуля сабралася праведаць сына і ўнучку ў горадзе, пачала апранацца і заўважыла, што цалкам выцерся і аблез футравы каўнер яе выходнага палітона. Бабулі забіла ката, а з ягонай шкуркі выправіла сабе новы каўнер. Вось гэта і ёсць рэліктавы матрыярхат. Жанчына ў доме гаспадар, і яна будзе цябе любіць, але калі ёй спатрэбіцца, то пойдзеш на каўнер, як любімы кот.
[333x500]
Як яго пусціць на каўнер? Не уяўляю.
далей тут...