ВІЛЬНЯ ,1864
13-05-2008 01:19
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Эшафот на Лукішкаўскім плацы
Перад смерцю зязюля кувае.
Перад смерцю жыцця много зычыць.
А паходня, як сонца, палае.
Ды жыцця, як агню, не пазычыш.
Ты адкуль прыляцела, зязюля?
Можа гоніць цябе па усім свеце,
Быццам ястраб, шалёная куля,
Быццам коршак, драпежны вецер?
Сціхні ж, сціхні, дурніца-птушка!
Ці не чуеш: гудуць вяругі,
Вецер шыбенікаў гушкае,
І , як коршак, ірве харугвы?
Памаўчым...
Не збылася воля.
Толькі лепшых сяброў забрала
Ды пакінула сярод поля
Кос і вілаў, зламаных, джалы.
Памаўчым...
Толькі боль не сцішым.
Не забудуць забойцаў раны.
Слоў і клятваў не трэба лішніх,
Шлях да воль навек абраны.
Анатоль Сыс
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote