Вырашыў падзяліцца розным цікавым пачутым і прачытаным.
1. Менск ці Мінск?
Першапачаткова горад называўся Менеск або Меньск, паступова трансфармаваўся ў Менск. Пасля ўтварэння федэрацыі ВКЛ з РП палякі, у якіх ёсць свой уласны горад Міньск, пачалі на картах так называць і наш горад. Але Менск - ад "мена", "мяняць". Мінск - ад "мінаць".
2. мОсква?
Так, да 17 стагоддзя сталіца Расійскай Імперыі вымаўлялася з націскам на першы склад. Але потым панаехалі беларусы (дакладней, пасля адной з войнаў прывезлі шмат палонных майстроў), якім было нязручна так вымаўляць. Вось яны і змянілі на свой капыл - масквА.
3. Трасянка.
Усе ведаюць, што гэта такое, але адкуль пайшло слова? Першапачаткова, трасянка - сумесь сена і саломы. Увесну, калі часам не хапала ўжо сена, каб карміць жывёліну, у яго падмешвалі салому. Таму і не трэба ў адну мову падмешваць іншую. Бо ні тое ні сёе.
Пакуль усё.
LI 5.09.15