• Авторизация


СПРАВАЗДАЧА З УКРАІНСКАГА САЦЫЯЛЬНАГА ФОРУМА 10-05-2008 15:39 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Indymedia Belarus

[показать]Як ужо паведамляла беларуская індымэдыя, 1-2 траўня 2008 г. ў Кіеве прайшоў Украінскі сацыяльны форум, на якім прысутнічала і невялічкая дэлегацыя зь Беларусі.

Раніцай 1 траўня адбыліся супольная дэманстрацыя анархістаў і новых левых па Хрэшчатыку і прылеглых вуліцах і мітынг каля помніку Івану Франко. Вулічная акцыя набрала каля 100 удзельнікаў. Трэба сказаць, што 1 траўня ў цэнтры Кіева прайшло некалькі разнамастых шэсьцяў, у тым ліку сталінісцкай "Камуністычнай" партыі Украіны і нацыстаў з Украінскай нацыянал-працоўнай партыі.

Паколькі існавала небясьпека нападу бонаў, ад помніка Франка да метро пайшлі гуртам. Большай часткай дэманстранты сталі ўдзельнікамі сацфорума.

Форум праходзіў у невялікім палацы культуры. У зале паседжаньняў вёўся абмен літаратурай. З цікавостак варта адзначыць газэту "Анархия", якая выдаецца Рэвалюцыйнай канфэдэрацыяй анарха-сіндыкалістых (РКАС) імя Н.І. Махно. Пасля працяглага перапынку заснаванае ў 1993 г. выданьне адноўлена сіламі моладзі, што ўлілася ў канфэдэрацыю.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник СПРАВАЗДАЧА З УКРАІНСКАГА САЦЫЯЛЬНАГА ФОРУМА | livasprava - Блог на підтримку http://www.livasprava.in.ua/ | Лента друзей livasprava / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»