• Авторизация


Адам Міцкевіч названы самым славутым ураджэнцам Беларусі. 04-11-2016 12:11 к комментариям - к полной версии - понравилось!


[показать]

Каманда даследчыкаў — дызайнэраў, інжынэраў і навукоўцаў — з Кембрыджскага ўніверсітэту стварыла Пантэон самых славутых асобаў сьвету.

Аўтары праекту сабралі імёны амаль 11 000 чалавек, якія маюць профілі ў Вікіпэдыі прынамсі на 25 розных мовах. Затым яны распрацавалі Індэкс гістарычнай папулярнасьці. Балы ў рэйтынгу залежаць ад колькасьці праглядаў профіляў гэтых асобаў у Вікіпэдыі ад 2008 году да 2013 году.

Першае месца ў Індэксе гістарычнай папулярнасьці сярод ураджэнцаў Беларусі займае паэт Адам Міцкевіч. Яго профіль у Вікіпэдыі за пяць гадоў адчынялі амаль 6 мільёнаў разоў.

Дзясятка самых папулярных ураджэнцаў Беларусі выглядае так:

1. Адам Міцкевіч, паэт

2. Шымон Пэрэс, палітык

3. Леў Выгоцкі, псыхоляг

4. Марк Шагал, мастак

5. Мэнахем Бэгін, палітык

6. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, палітык

7. Фэлікс Дзяржынскі, палітык

8. Хаім Вэйцман, палітык

9. Рышард Капусьцінскі, пісьменьнік

10. Андрэй Грамыка, палітык

У трыццатку ўвайшлі Янка Купала (12), Аляксандар Лукашэнка (16), Сяргей Сідорскі (25), Аляксандар Глеб (27) і Вольга Корбут (28).

Са 190 краін, якія разглядаюцца ў рэйтынгу, Беларусь паводле папулярнасьці сваіх ураджэнцаў знаходзіцца на 41-м месцы, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

На падставе гэтай мэтадалёгіі найбольш вядомым чалавекам ва ўсёй гісторыі быў Арыстотэль, а затым Плятон, Ісус Хрыстос, Сакрат і Аляксандар Вялікі. Першыя месцы ў Індэксе гістарычнай папулярнасьці займаюць палітыкі, акторы, футбалісты, пісьменьнікі і рэлігійныя дзеячы.

Помнік Адаму Міцкевічу ў Мінску. Фота kolllak.livejournal.com

Крынiца: naviny.by
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Адам Міцкевіч названы самым славутым ураджэнцам Беларусі. | Nonna123 - Дневник norma45 | Лента друзей Nonna123 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»