[300x225]
Ён быў першай спісанай старонкай у маім чыстым сшытку. Але я вымушана была яе вырваць. Як і ўсяе астатнія. Потым пакіну толькі апошнюю...
Кожны дзень моёй хваробы, я бачу праз вокны сёмага паверха дамы, вуліцы, перакрыжаванні дарог, адзінокія ліхтары. Яны чаргуюцца, переходзяць у новыя формы, змяняюцца іншымі будынкамі. Яны хаваюць у сабе таямніцы чалавечых лёсаў, жорсткіх абставін, недарэчных выпадкаў. Але ў сваім сэрцы я надаю ўсяму гэтаму іншыя рысы. Я імкнуся бачыць ўсё наваколле светлым, каб выказаць сваё успрыманне свету. Я шукаю колеры шчасця... Я імкнуся бачыць гэты бясконцы натоўп лепшым.