[296x500]
Дзяўчынка зірнула ў люстэрка, з другога боку на яе пазіралі задуменныя вочы, на вуснах застыла сумная ўсмешка. Яна глядзела на сябе і адначасова на яе пазірала незнаемка – дзве процілеглыя асобы, такія блізкія і такія далёкія.
Па шчаках дзяўчынкі маленькімі струменчыкамі каціліся слёзы, едкія слёзы, пякучыя слёзы, слезы болю...
Гадзіннік ціха адмерваў час. Яна апошні раз зірнула на сябе ў люстра і падумала: “Калі не сёння, то больш ніколі ў жыцці...”
***
...Па плошчы крочыў юнак. Ён ішоў моўчкі, адзін. Стомлены твар і запалыя вочы... Ён не спаў цэлую ноч, ён усюды шукаў яе, дзе толькі мог, але яе нідзе не было. Яна знікла. Дваццаць чатыры гадзіны назад яна крочыла побач і ўсміхалася. Яна такая прыгожая, калі усміхаецца! Яна казала некія недарэчнасці! Разам яны былі самыямі шчаслівымі людзьмі на гэтай сінявокай паланеце. А вось по асобку?
Чалавек можа памыляцца ў жыцці, ала вось толькі жыцце не памыляецца ніколі. Адно слова “Прабач” магло б усё змяніць, магло б выратаваць два чалавечых жыцця. Але ж ён прамаўчаў, а яна пайшла прэч.
Па шчацэ юнака пакацілася слязы. Ды слова “Прабач” зрушыла цішыню, распдаючыся на разнагалосыя гукі. Адчыйнае “прабач”! Безнадзейнае “Прабач”! Запаздалае “Прабач”!
Па даразе несліся машыны адна за адной. Ішлі людзі. Звычайны дзень, такі ж, як і іншыя ў гэтым горадзе, нічым непрыкметны.
***
Ён і Яна так і не сустрэліся. Іх аддзяляла ўсяго сем хвілін... яна пакінула ўсё ў мінулым, гэты горад, гэтыя вуліцы, сяброў, знаёмых, гімназію, Яго... Яна пакінула ўсё тое, што больш за ўсё любіла на гэтым свеце, проста вырвала з сэрца і выкінула на вецер... А сэрца аблівалася гарачай і пякучай крывёю.
Мінулага няма, няма і будучага, ёсць толькі гэты дзень, ёсць толькі гэты момант і гэтае паветра. Кожны чалавек мае права на жыццё, і толькі чалавеку вырашаць, як яго пражыць. Яна выбрала свой шлях і толькі яна адна на працягу сваёй жыццёвай дарогі будзе несці наканаваны ёй крыж, толькі яна...
Настроение сейчас - Цягнік трымае свой шлях на горад М.