Ёсць куток на Зямлі:
Дзень адзін пражывеш ─
Назаусёды цябе зачаруе…
М. Танк
Для кожнага чалавека ёсць той куток, тыя мясціны, якія ён будзе памятаць заўсёды. Гэта мясціны, дзе ён нарадіўся, вырас ці проста прабыў нейкі час. Толькі там можна адчуць сябе так, як рыбіна, якую злавілі і зноў выпусцілі ў яе роднае возера ці рэчку. Адчуць у сабе нейкую нябачную энергію, якая перапаўняе і нават выходзіць у выглядзе добрых спраў, адносін да людзей, добрага настрою і інш. Я ведаю, што некаторыя людзі, у якіх здаралася бяда, проста ўспаміналі свой родны куток. Яны прыязджалі туды за многія кіламетры. Вярнуўшыся ж адтуль, гэта былі зусім іншыя людзі. Гэта упэўненыя ў сабе асобы, якіх нішто не магло зноў зламіць, і ўсе справы адразу ж ішлі ўгору.
...
Ці задумваліся Вы калі-небудзь, якое месца для Вас з’яўляецца тым самым кутком? Не ведаю як для іншых, а для мяне гэта мясціны, дзе я вырас. Гэта тыя амаль некранутыя лясы, палі, балоты, азёры, рэчка куды вадзілі мяне маці з татам ў дзяцінстве. Толькі там я адчуваю сябе адразу гаспадаром усяго і, між іншым, часткай гэтай неабсяжнай, самай лепшай старонкі на Зямлі. Толькі там жыццё цячэ роўна і размерана, усе клопаты здаюцца смешнымі і недарэчнымі, быццам нешта падказвае, што ў жыцці ёсць нешта намнога больш важнае…Я бачу гэтую сцяблінку ─
Падходжу да малога дрэўца.
Як дакранешся да яе,
Дык замірае сэрца!
І вось ўсплывае ўспамін ─
Дзяцінства яркая старонка:
У двары цвіце жасмін,
Скрыгоча недзе перапёлка.
Выходжу ў дубовы гай ─
І песня птушкамі ліецца.
Яны настрой падымуць хай,
У небе сонца засмяецца.
Калі сустрэну лесу звера,
У вочы гляну я яму ─
І бачу крыху недавера.
Ён не ўбягае. А чаму?
І дзе б ні быў я,
Дык ніколі
Я не сустрэну яшчэ раз
І лес такі, рачулку, поле,
Куточка роднага абраз!Мяне заўсёды цікавіла, а што ж чалавеку трэба для шчасця? Хоць пытанне гэтае філасофскае і неадназначнае, я з упэўненасцю магу сказаць адно: шчасце будзе поўным толькі тады, калі чалавек будзе мець той куток, тое месца, дзе ён можа адчуць сябе ў поўнай бяспецы, дзе ніхто не парушыць яго спакой і раўнавагу. Нездарма англічане гавораць: мой дом ─ мая крэпасць. Сапраўды, для многіх людзей іх кватэра ці дом і з’яўляецца тым прытулкам, дзе яны могуць адпачыць не толькі фізічна, але маральна і духоўна. Прычым, адпачыць унутранна можна далека не ўсюды.
На вышэй сказанае можна толькі дадаць некалькі вершаваных радкоў:
І вось пытанне тут цікавіць ─
А колькі чалавеку трэба?
Магчыма, можна дом паставіць,
Яшчэ каб быў кавалак хлеба.
Каб было шчасця адчуванне,
Сяброў пад сотню каб было,
Любові чыстае спатканне,
Нашкодзіць гора не магло.
І вось яшчэ адзін штрышок ─
Каб родны кут заўсёды быў,
Дзе адчуваеш радасці штуршок,
Такі, каб захапляў і вабіў.
Ну вось такі жыццёвы ход.
Ён, мабыць, не за чый не горшы,
Ён не баіцца перашкод,
І не патрэбныя тут грошы…