• Авторизация


Крыуда пацыфiста 08-09-2007 22:39 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Мне млосна ад колькасцi розных Багоу
Падобных да знака дарожнага «STOP»
Мне сумна глядзець на анучы сцягоу,
Пад якiмi вiруе шалёны натоуп.
Мне прыкра глядзець на прыгожых дзяучат
Ад якiх патыхае атрутай i злом.
Мне горка глядзець, як чужынскi салдат
П’е нашу ваду, каутае нагбом.
Мне робiцца гiдка ад тых дзецюкоу,
Што ныюць – ажно на ванiты бярэ.
Мне сорамна бачыць ланцуг жабракоу,
Што брудна пятлёю вiсiць на царкве.
Толькi марна ты клiчыш мяне на вайну
I дарэмна палохаеш чорнай турмой.
Я нiкуды усё роуна з табой не пайду.
Ты – забойца, мой вораг, i д’ябал з табой…
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Крыуда пацыфiста | Glamour83 - Дневник Glamour83 | Лента друзей Glamour83 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»