• Авторизация


Грыбное падарожжа 04-08-2009 02:46 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Маё падарожжа пачалося ў незнаёмай дзяўчыны на хаце. Дзяўчо ўяўляла сабой страшэннае подзіва. Малая, здаецца 16-гадовая наркаманка, якая ўжо пяць гадоў, па яе ж словах, моцна сядзіць на коксе. Абсалютна нецікавая для мяне, яна падалася нестандартная асобай для Паўла. Нічога ў ей не было акрамя запсутасці грашыма багатага таты. Яна паліла паступную цыгарэту, у той час, калі Павел падзяліў тавар на тры часткі. Кожнаму дасталося прыкладна па 70 грыбоў. Я была прыгатаваная да адкрыцця сябе на нова. Але дзеянне пачалося неспадзявана хутка, ужо пасля пяці хвілін пасля прыёму я адчула сутыкненне з іншым святам, межы размыліся амаль цалкам праз пятнаццаць. Бачыла па Паўлу яго шок ад уваходу ў другую рэчаіснасць. Дзяўчына пачула недамаганне і пабегла да прыбіральні. Гэта было самае добрае для яе, і мяне не здзівіла яе негатоўнасць на сустрэчу з грыбам. Павел спрабаваў прывесці ў нармальны стан свае думкі. А яго твар так пабляднеў і набыў колер мярцвяка. Ён штосьці казаў, але я ўжо не слухала. Перад вачыма папаўзла падлога. Кватэра стала душыць. Паглядзела на сябе ў люстэрка, - усё ў парадку. Але з хаты трэба было бегчы і чым хучэй, тым лепей. Не згаворваючыся з Паўлам, накіраваліся ў бок уваходнай двяры. Дзяўчына Паўла Каміла забрала нас у машыну. Малая засталася адна.
Паехалі ў закрыты клюб, дзе грала дзіджэйка Гога. Хуткасць і маўчанне Камілы за рулём – тое, што было патрэбна і мне і Паўлу. Хацелася ехаць так вечна. Імпрэза была на свежым паветры. Але тое, што мы ўбачылі ва ўсіх там прысутнічых прымусіла збегчы. Непрыгожыя людзі, хто п’яны, хто наспідаваны, такой агіды я не бачыла ніколі раней. Твар Пётрыка, які падыйшоў да нас стаў падобны на свіное рыла. Дзяўчыны былі пачварамі, як з д’ябальскай вечарыны. Павел таксама ўсё гэта бачыў. Удваіх мы пайшлі да парку. Вецер раздуваў мае валасы. Сябар сказаў, што я падобная да помніка лётніка. Углядываючыся ў яго твар, я бачыла кроў праз жаўтаватую кожу. Мае рукі пульсавалі, усе вены павылазілі наверх, бачыла сваю нэрвовую сістэму. Страшна хацелася піць. Было як у японскім фільме: вецер, дрэвы, паветра. Насустрач нам ехала прыгожая дзяўчына на ровары. Яна была нязвыклая і мабыць самая цудоўная і чыстая з усіх людзей спатканных за дзень. Павел адчуваў сябе вельмі добра разумова, але жахліва фізычна. Я пайшла на запраўку, каб купіць вады, пакінуўшы яго на траве каля дарогі. Рукі былі мокрыя, калі я адлічала манеты, пальцы не слухаліся, хацелася смяяцца. Думаю, што мая міміка была болей чым дзіўнай. Калі вярнулася да Паўла, побач з ім была Каміла за сваім аўтамабілем. Яна адвязла яго дамоў, каб пакінуць сам на сам з сваімі думкамі. І я засталася адна, чаго так баялася. Але ўжо за хвіліну была гэтаму вельмі задаволеная.
Мала ўяўляла сабе, дзе знаходжуся, але было вельмі падобна да Праспекту Ф.Скарыны ў Менску, а дарога прыгадала мае былыя шляхі, універсітэт, аднагрупнікаў. Я так любіла сваё менскае жыццё. Слухала касмічную музыку ў эмпэтруйцы, усміхаючыся жывасці ўспамінаў. Насупраць спыніўся аўтобус, села ў яго. Варшаўскія аўтобусы ездзяць хутка, а я патрабавала хуткасці. Шчасце і маладосць былі разам са мной. Я глядзела на блакітнае неба і бачыла маладую, зграбную жанчыну з доўгімі валасамі. Яна спадарожнічала мне да канцавога прыпынку. Танцавала і па яе рухах я чытала, што жыццё– гэта дар, самае цудоўнае, тое, што можна дыхаць гэтым салодкім паветрам, бачыць прыгажосць свету. У стане эйфарыі напісала смс Паўлу аб сваіх уражаннях пасля грыбоў.
Аўтобус стаяў хвілін дваццаць. Але за гэты час у маёй галаве адбылася сапраўдная рэвалюцыя. Я ўбачыла сябе такой, якой ніколі не бачыла раней. Перавярнулася усведамленне сябе, нешта чужое і дакладна зразумелае. Я ведала ўсе! Размаўляла з вышэйшым розумам, Ён дае шанс на зразуменне, паказвае спосаб. Адзінка вялікага арганізму, частка сусвету, патрабаванне знайсці сваю ролю. Паявіўся страх, што абуджуся, пападу ў рэальны свет і забуду веды, набытыя ў гэтую хвіліну, страчу яснасць розуму. Свядомасць стала поўнай і жорсткай. Працавалі тыя участкі мозгу, якія могуць быць ніколі не задзейнічаны ў жыцці нармальнага чалавека. Я ўспомніла ўсё сваё мінулае, я ведала падзеі з дзяцінства са сваіх успамінаў, а не па апавяданнях мамы. І думкі аб радзіне і радзіме падняліся на першы плян. Пачуцце віны і усведамленне ўсіх праўд жыцця. Гора і абурэнне на недарэчнасць, крыўда за тое, што светам правяць тыя, хто ўвогуле не мае паняцця, зразумення аб сапраўдным тым, на што трэба звярнуць увагу. Мама, тата, мае сестры, бабуля, як люблю я вас! Беларусь, ты яшчэ паднімешся і будзеш жыць, абяцаю табе гэта. Хацелася ехаць, хучэй, хучэй, хучэй…пакуль не ўзарваўся мозг. Прыгожай жанчыны ў небе ўжо не было, дарма я яе шукала. Дарога і ізноў шчасце.
Вышла каля тарговага цэнтра. Пайшла ў тлум. Хапала толькі позірка на чалавека і я ведала аб ім усё. Я глядзела на людзей, на пары, ведала нават, якія пазыцыі каму пасуюць, калі яны займаюцца сэксам, якія фільмы глядзяць ці кніжкі чытаюць, хто п’е каву, а хто аддае перавагу гарбаце. Чула сябе вышэйшай ад усіх з гэтымі ведамі.
Сонца пекла як у пекле, я пайшла на пехоту да наступнага прыпынку. Спякоты не адчувала, мне было вельмі камфартова. Нахлынулі ўспаміны аб усіх сваіх былых звязах і сувязях. Браў смех, і фраза ў галаве: “Маю вас усіх у дупе”. Такое несур’ёзнае, нявартае нават думкі, а тым больш болю, які чула калісьці. Ёсць толькі цяперашні час, сучаснае, актуальна толькі гэтая хвіліна, цяпер і зараз. Было хораша.
У аўтобусе насупраць мяне селі шлюбнікі. Я адчула сябе ў Мексіцы. Яна і ён, якіх думкі я чытала…
Адчыніла дзверы кватэры сяброўкі. Яна пакінула мне ключы на час свайго адпачынка за мяжой. Было прыемна сняць абутак. Я ўключыла тэлевізар, трохі паглядзела на нейкія нуды, выйшла на балкон, запаліла і патэлефанавала да Паўла. Ён прапанаваў прыехаць да яго, гаварыў, што мае шмат чаго апавесьці. Так працягнулася маё падарожжа па Варшаве і ўнутраннае ў тым ліку.
У Паўла быў Яцек – гей, якога я пазнала на прыёме часопіса “Wprost”. Павел быў пабуджаны і стомлены думкамі. «Я ўсё ведаю, але гэтыя веды так мяне мучаюць. У звычайным стане чалавек прыходзіць да ўсяго стапнёва, паволі і ў болей спелым узросце. А тут усё на раз. Я такі ўражаны. А гэтыя людзі…Аб чым яны толькі думаюць?»
Паўтарыць сеанс апускання ў праўду вырашылі праз паў гады.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Грыбное падарожжа | kserox - Дневник kserox | Лента друзей kserox / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»