• Авторизация


Яраслаў Пархута - Тройчы забіты 16-05-2008 22:35 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Настроение сейчас - нібы я лётаю разам з паветрам

Яго прасілі:
- Вырві карані з зямлі гэтай, ідзі за намі. Толькі у нас цябе чакае багацце.
Не вырваў. Не пайшоу. Не захацеў багацця таго. І яго забілі.
Яму прапаноўвалі:
- Адрачыся веры свае, прымі нашу. Толькі сярод нас цябе чакае слава.
Не адрокся. Не прыняў. Не захацел славы тае. І яго забілі.
Яму загадвалі:
- Забудзь матчыну мову, назаўседы пакінь народ свой. Толькі ў нас ты адчуеш сябе шчаслівым.
Не забыў. Не пакінуў. Не захацел шчасця таго. І яго забілі.
...Тройчы забіты, ён застаўся навечна СЫНАМ зямлі сваёй.

Калісьці знайшла я гэта ў падручніку беларускай мовы. Спадабалася вельмі. Добра, што ў нас у дзяржаве хоць нейкая самасвядомасць застаецца. Мабыць, не ўсё яшчэ згублена.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (5):
Moranna 18-05-2008-16:13 удалить
адно маленькае пытанне: дзе ты яе убачыла, гэтую самасвядомасць? у навінах на БТ?
я не гляджу тэлебачанне, --Мара--, і, здаецца, ніхто ўжо не дапаможа бязмозгламу люду нашай краіны стаць самасвядомымі стварэннямі. Але ж сустракаюцца яшчэ добрыя творы ў падручніках
Ksenobit 21-05-2008-22:55 удалить
Добрыя творы... Гэта адзіная реч, якая адлюстроўвае былую незазежнасць краіны. А ці была яна, незалежнасць? Я, напрыклад, з усёй гісторыі Беларусі не памятаю часу, калі краіна была незалежнай і, галоўнае, самасвядомай. І ці трэба шкавадаць аб страчанай самасвядомасці, калі яе зусім не было?
Moranna 23-05-2008-15:30 удалить
Ksenobit, ведаешь былі у наш краіне і самасвядомыя і сампраўдныя сыны своей зямлі, пакуль товарищ Сталін не растраляў іх за адну ноч
Сапраўды, былі раней сыны сваёй Радзімы. А калі былі сыны, была і незалежнасць. Хоть нейкая, хоць не відная часам амаль зусім, але ж яна была. А калі яе і не было (нібы згаджуся з табою ,Ksenobit, ) гэта не значыць, што яе і быць не можа


Комментарии (5): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Яраслаў Пархута - Тройчы забіты | Лесная_Волховница - Летопись валькирии | Лента друзей Лесная_Волховница / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»