• Авторизация


СВЯТА ВЫШЫВАНКІ 05-10-2014 21:15 к комментариям - к полной версии - понравилось!


     Задумка неблагая, хаця першы блін трошкі камкаваты. Што спадабалася -  прыйшло многа маладых юнакоў і дзяўчат (юнакоў было ў тры разы болей).  Перад залай кожны атрымліваў стужку  з беларускім узорам, якую тут жа павязвалі на руку.

[400x300]

Большая частка гасцей прыйші за вышымайкамі. І сапраўды, чарга, якаяі цягнулася да прылаўка, дзепрадавали гэтыя вышымайкі, не радзела. Каштавала вышымайка - 250 000.

[400x300]

Некаторыя  пакупнікі тут жа апраналі  на сябе белую, чорную, альбо шэрую,  з чырвоным узорам майку.Выглядала вельмі задорна і сучасна.Ніхто не прымяраўся -  тыя, хто купляў,ведалі свой  памер, і, здаецца, уяўлялі добра што купляюць.

 

 

 

 

 

 

 

 

[400x300]

 

[400x300]

 Насуперак хударлявая  дзяўчына, якая прыехала мо з Віцебшчыны, прапаноўвала кашулі і сукенкі з ільну з  груба прымацаванай канвой , на якой вельмі сціпла было нешта вышыта. Гэта быў нейкі неверагодны дызайн, але і на яго былі жадаючыя.

 

 

 

 

 

 

 

 

 Можна было набыць вышыванку, зробленую пры дапамозе кампутарнай праграмы,вышытую ніткамі па трыкатажу. Каштавала такая кампутарная вышыванка 300 000.

[400x300]

    У зале было вельмі душна. Разглядваць тое, што прынеслі прадаваць майстры было цяжка , бо  дадатковага святла над іх сталамі не планавалася, а бар, дзе адбывалася падзея,  меў мала  лямпачак, якія  ў звычайны дзень рабілі інтымную абстаноўку, а для выставы майстроў не вельмі такое  асвятленне падыходзіла.  Прадавалі значкі з беларускімі  сімваламі, завушніцы  з міні -вышыўкамі і проста завушніцы, можна было ўбачыць тканыя паясы,шкляныя  кубкі з асобай гравіроўкай. Бачыла пячэнькі і нешта яшчэ на талерках. Усе,вядома, без выканання санітарных нормаў. 

 У зале была сцэна, але што на ей адбывалася - не было бачна з-за вялікай колькасці  народу. Можна было  подзівіцца на  самадзейных спявачак,  якія выконвалі беларускія песні - хто што хацеў, але без мікрафона. Быў сюрпрыз - нечы  срэбраны  дзявочы галасок  перакрыў шум залы і здзівіў сваей праўдзівасцю і моцай. Гэта было нешта сапраўднае  і дзіўнае сярод гэтай таўханіны і ўмоўнасцяў.

 Я бачыла некалькі вышыванак, у якіх прыйшлі на гэты фэст, Прыемна было адчуваць  з якім гонарам іх насілі. Бачыла неверагодна прыгожую дзяўчыну ў сучаснаяй  ільняной вопратке, багата аздобленай вышыўкай, зробленай з густам і па-майстэрскі, На жаль, яна не  трапіла  да мяне ў кадр.

Асабліва не спадабалася -  са сцэны  да гасцей свята звяртаўся вядучы, які  некалькі разоў прызываў далучацца "ДА НАШАЙ СЕКТЫ Ў вышыванках". Гэта непрыемны ляп. Кожнае слова мае сваю эмацыянальную афарбоўку і свою таннасць. Слова СЕКТА нясе на сябе адмоўны знак,  які добры ўплыў можна чакаць яд яго?  Ніякі жарт не можа апраўдаць дрэнны сэнс гэтага слова.Ну а калі закрануць нашу падсвядомасць - то ганьба на секты будзе распаўсюджвацца  і на вышыванку.

.. [400x300]

Тут, здаецца, украінская кашулька

. [400x300]

[400x300]

 Хацелася  замовіць сапраўдную вышыванку, але не знайшла   майстрыху. Былі іншыя, якія прывезлі на свята кашулі  з небяленага ільну з машыннай вышыўкай. Не ўразіла.

Побач, у парку Чалюскінцаў, гучна грала музыка.Туды накіроўваўся святочна апранутый народі.В парку было свое свята.  Менавіта там, сярод розных людзей, і прагучала бы тэма беларускіх вышыванак. Яна была бы падобна на добразычлівую акцыю беларускамоўнай моладзі с тэмамам; МЫ ТАКІЯ ЕСЦЬ! Няўжо адміністрацыя парку адмовіла бы баларускай праграме размясціцца на одной  са сваіх шматлікіх пляцовак?

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (5):
Trizza 06-10-2014-01:07 удалить
Цікавая задумка, але бачна, што недароблена ідэя. спадзяюся, што гэта толькі пачатак, і далей будзе усё лепей і лепей. памылачка ёсьць- "Ну а еслі ( трэба калі?) закрануць нашу падсвядомасць... "
Losicha 06-10-2014-09:23 удалить
Ответ на комментарий Trizza # Рэдагую кожны дзень, маскальскі тармазиць.
06-10-2014-12:41 удалить
І мне спадабалася. Вельмі прыемная была атмасфера.
07-10-2014-09:50 удалить
самы просты спосаб з сарочкай гэта нашыць адрэз паяска. вясковыя старыя сарочкі так я рабіліся калі мы не вышываем, а тчэм узор, і устаўляем устаўкі. Насамрэч вышыванка гэта позняя з'ява, стары арнамент тканы.
Trizza 07-10-2014-21:12 удалить
Ответ на комментарий Losicha # гэта зразумела)


Комментарии (5): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник СВЯТА ВЫШЫВАНКІ | Losicha - Дневник Batik_Los | Лента друзей Losicha / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»