31 факт пра мяне
18-02-2007 14:33
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
- Я жыву ў Менску
- Я люблю жыццё
- Але не ведаю яго сэнс
- Я вучуся ў восьмым класе
- Я люблю мой клас, а таксама матэматыку, літаратуру, беларускую мову, МХК і шмат чаго яшчэ
- Таксама я займаюся ў музычнай школе і вельмі люблю Баха, Моцарта, Глебава, Чайкоўскага...
- Я слухаю розную музыку, але больш за ўсё фальклорную
- Таму няма большага шчасця, чым паскакаць пад адкрытым небам пад воплі любімых гуртоў
- Я люблю маю сям’ю, якая складаецца з маіх бацькоў, брата, які жыве ў Піцеры, і мяне
- Я не магу уявіць жыцця без майго браціка
- А таксама ў мяне ёсць дзве сабакі памерам большыя за мяне і кошка Мышка
- Мы часта вандруем
- Мае любімыя краіны: Андора, Украіна, Амерыка, краіны Прыбалтыкі і, зразумела, Беларусь
- Я не выношу, калі маю краіну называюць “Беларусія”!
- І людзей, якія не ведаюць пра існаванне маёй мовы!
- Але не ненавіджу
- Я не ненавіджу нічога ў гэтым свеце
- Акрамя людзей якія спецыяльна забіваюць жывое
- Я люблю любіць
- Я люблю займацца спортам. Асабліва плаваць, катацца на лыжах і фітнэс
- Я люблю ўсе святы, якія толькі існуюць
- Таму, што я люблю рабіць, дарыць і атрымліваць падарункі
- Я люблю рабіць цікавыя рэчы сваімі рукамі, і потым мне шкада іх дарыць... Але я прымушаю сабеJ
- У мяне шмат сяброў
- У вольны час мы разам ходзім на канцэрты, па галерэях, у тэатр ці проста так на шпацыр.
- Часам я люблю чытаць
- Лепшыя кнігі мной прачытаныя: 12стульев (Ільф, Петров), многія творы Быкава, Зов предков (Лондон) , Яна і Я (Купала), Мцырі (Лермонтов)...
- Зараз я чытаю Ревізор (Гоголь)
- Калі я вырасту я хачу стаць рэдактарам часопіса і пісаць артыкулы
- Калі не атрымаецца, хачу свой маленькі і утульны атэль
- Больш за ўсё не хачу працы з паперамі без людзей....
- А далей мне лянота пісацьJ
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote