Без заголовка
13-05-2015 01:28
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
адрынаю мітусню, адрываю тое, што мне непатрэбна. адрынаю дурны настрой, адрынаю смецце і пустыя непатрэбныя дробязі з жыцця, поглядаў ды увогуле. нейкія такія перамены апошнім часам што аж калбасіць як падчас землятрусу. так атрымоўваецца, быццам з дрэвам - сухое галлё асыпаецца разам з леташнім лісцем ды застаецца толькі моц, спакой ды упэўненасць цвердага здаровага здрэва. Мяне не асабліва цікавіць палітыка апошнім часам, мне не хочацца слухаць нейкую нудную музыку, мне дужа пофіг на некаторыя рэчы, што яшчэ колькі часу таму турбавалі мяне і адбіралі мой час, маю моц, мой спакой, маю натуру. Ды галоўнае ў гэтым, што цікава, тое, што ад гэтых адрынанняў я не стаўляюся пафігістам ці раздалбаем, а якраз наадварот - ўсё ляціць, як экспанента, ўгору. такое сабе перараджэнне і ўпэўненасць ды спакой як ў скалы. мо гэта тое, што розніць мужчыну ад дзіця?)))хай яно цягнецца! і я насамрэч адчуваю неімаверны спакой, сталевую ўпэўненасць і мне так добра, як даўнавата не было. я ведаю, што рабіць. я ведаю, як рабіць, і, галоўнае, я раблю.
і, да беларуская мова — гэта тое, што дазваляе не называць любоў да матацыклаў і каханне да дзяўчыны адным словам "-Р
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote