• Авторизация


Сьпеў ваўкалака 12-01-2008 01:43 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Настроение сейчас - сам не знаю...

Чырванавокая поўня
Па-над вершалінамі дрэў
У далечы безназоўнай
Чутны самотны сьпеў.

Палаюць у вогнішчы цьмяным
Аскепкі таемных мар
Дым свабоды ў вачох дурманам –
Сёньня Я сусьвету ўладар!

Лютасьць па жылах імчыцца расплаўленым золатам
Іклы прагнуць крыві

Ды кіпцюры разьдзіраюць зямлю… Згасла полымя,
Гэй, ці ёсьць хто жывы?!

Злосьцю сьмяротнай паветра атручана,
У нябёсах лунае жалобны стогн…
Зьнішчыць, забіць помстай пякучаю
Нават ўспамін аб зграі людской!!!

Гэй, дзеці бога, шліце праклёны,
Мёртваму ідалу біце паклоны,
Бо ўжо ляціць праз палеткі ды гоні
Вашая шэрая сьмерць!

Лямант ахвяраў разьліецца звонам,
Карункам пякельным сплятаюцца словы,
У сьвядомасьці шэпчуцца гукі замовы:
Толькі б да ранку пасьпець…

Скончана ноч… Попел адвечнасьці
Сьлед крывавы сатрэ ў вяках.
Толькі ляціць па зямлі скалечанай
Лёсам стомлены Ваўкалак.

аўтар: Натальля Ярмалінская
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
-КириЯ- 13-01-2008-15:56 удалить
эх...жаль мелодии не знаю((


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Сьпеў ваўкалака | Мстивой - Carpe diem | Лента друзей Мстивой / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»