• Авторизация


На плошчы Незалежнасці паклалі радыеактыўную плітку 04-11-2007 15:03 к комментариям - к полной версии - понравилось!


[300x198]
Як даведалася "Еўрарадыё", тратуарная плітка, якой выкладзеная плошча Незалежнасці ў Мінску, мае павышаны радыеактыўны фон. Гэтую плітку ўвогуле катэгарычна забаронена прымяняць на тэрыторыі горада. Чыноўнікі яшчэ у траўні даведаліся, што ўзровень радыяцыі ў ёй перавышае нармальны ў 2 разы, аднак небяспечная плітка “ўпрыгожвае” плошчу да гэтага часу.

“Эфектыўная магутнасць гама-выпраменьванняў ад тратуарнай пліткі перавышае больш чым на 0,2мкЗв/гадз. магутнасць дозы фонавага выпраменьвання, што з’яўляецца недапушчальным пры праектаванні ў будаўніцтве”, — так запісана ў пратаколе выпрабаванняў аддзела рыдыяцыйнай бяспекі і аховы працы Інстытута энэргетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны”.

Цікава, што заказчыкам майскіх лабараторных даследаванняў было Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Такім чынам, на плошчы Незалежнасці шукалі не радыяцыю, а эканамічныя парушэнні. Можа, таму ўжо шэсць месяцаў чіноўнікі не ведаюць, што рабіць з гэтай гранітнай пліткай…

Загадчык аддзела радыяцыйнай бяспекі Інстытута “Сосны” Аляксандр Мазанік пацвердзіў "Еўрарадыё" інфармацыю пра павышаную радыеактыўнасць тратуарнай пліткі на плошчы. Па яго словах, даследаванні праводзіліся не для таго, каб вызначыць наколькі выпраменьванне ад пліткі шкоднае для здароўя людзей, а каб праверыць… сертыфікаты адпаведнасці на яе.

Аляксандр Мазанік: “Усё пытанне было звязана не столькі са здароўем, колькі з тым, ці парушаныя працэдуры пры праверцы сертыфікатаў, калі клалася гэтая плітка”.Па словах навукоўца, плітка ад пачатку мела павышаную радыеактыўнасць, да апрацоўкі на вытворчасці. Гэта значыць, што ў тым кар’еры, адкуль прывезлі граніт на завод, быў вялікі ўзровень радыяцыі.

Аляксандр Мазанік: “Гэта прыродная плітка, з кар’ера ўзятая. Штучна туды нічога не дадавалі, гэта ўсё ад прыроды. І гэта — радый, торый. Яны і даюць радыеактыўнасць”
Зрабілі спецыялісты і яшчэ выснову: класці такую плітку ў горадзе нельга: “Сферай прымянення такіх будаўнічых матэрыялаў з’яўляецца дарожнае будаўніцтва па-за межамі населеных пунктаў”. Толькі казаць, наколькі плітка на плошчы небяспечная для здароўя людзей ды ці можна на ёй сядзець, загадчык аддзела радыяцыйнай бяспекі адмовіўся.

Аляксандр Мазанік: “Мая справа была памераць і даць вынікі тым, хто прымае рашэнне. Што я магу параіць — сядзець ці не сядзець… Я б увогуле не засяроджваў увагу на гэтым. Калі б я так засяроджваў, то не працаваў бы на гэтым месцы”.

Зміцер Панямонаў

"Еўрарадыё" з дапамогай дазіметра правяло замеры радыяцыйнага фону пліткі на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Паказанні прыбора ледзь не ў два разы перавышаюць лічбы, якія называла намеснік галоўнага доктара гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі - 60 мікрарэнтген у гадзіну. Пры тым, што нармальным у Мінску лічыцца фон ад 13 да 20 мікрарэнтген у гадзіну.

Радыяцыйны фон розніцца ў залежнасці ад месца замераў. Калі ў адным плітка выпраменьвае 50 мікрарэнтген, то ўжо ў другім фон даходзіць да 60-ці. Прычым, месцы замераў знаходзяцца адно ад другога ўсяго ў некалькіх кроках. Калі ж узняць прыбор на 1-1,5 метра над зямлёй, то паказанні прыбора памяншаюцца да 27-30 мікрарэнтген у гадзіну. Ёсць месцы, дзе плітка ўвогуле “чыстая”.

Па тлумачэнні, наколькі паказаныя прыборам лічбы радыяцыйнага выпраменьвання ад пліткі небяспечныя для здароўя, "Еўрарадыё" звярнулася да кіраўніка Інстытута радыяцыйнай бяспекі “Белрад” Васіля Несцярэнкі. На думку навукоўца, калі на гэтай плітцы не сядзець цэлымі днямі, нічога страшнага са здароўем не здарыцца.

Васіль Несцярэнка: “Па санітарных нормах, якія дзейнічаюць у Беларусі, 30 мікрарэнтген у гадзіну дапускаецца ў жылым памяшканні. Я ўжо не кажу пра вуліцу. Таму гэта ніякай небяспекі не ўяўляе. Тым больш, што на гэтых плітках ніхто не жыве. Небяспека вызначаецца тым, колькі чалавек знаходзіцца ў “высокім” полі. А калі вы проста побач з ёй прайшлі, то небяспекі гэта не ўяўляе”.

Суцешыў ён і прадаўцоў гандлёвага цэнтра “Сталіца”, у якіх радыяцыйная плітка знаходзіцца проста над галавой. І яны, у адрозненне ад тых, хто гуляе па плошчы, знаходзяцца побач з ёй штодня на працягу поўных 8-9 гадзін.

Васіль Несцярэнка: “Гэта выпраменьванне мае кароткі шлях прабегу. І я ўпэўнены, што на іх працоўных месцах фон не будзе перавышаць 30 мікрарэнтген”.

Калі ж у прадаўцоў ёсць падазрэнні, што здароўе ў апошні час пагоршылася, то ім спецыяліст па радыяцыйнай бяспецы раіць запрасіць камісію з Гідрамета. Для правядзення замераў.

Дырэктар Інстытута распавёў, што граніт ад прыроды мае высокі радыяцыйны фон. У кар’ерах, дзе яго здабываюць, узровень можа дасягаць і 80 мікрарэнтген у гадзіну. Яго ўжо даўно выкарыстоўваюць у будаўніцтве тых жа тратуараў альбо метро. Таму гэты павышаны фон для нас ужо звыклы.

Васіль Несцярэнка: “Мікашэвічы, якія з’яўляюцца асноўным месцам, дзе ў нас здабываецца граніт, то там фон будзе і 60, і 80. Бо там яго вялікая маса. І з гэтай гранітнай крошкі ўся падсцілка дарог робіцца, усе тратуары ў горадзе”…

З улікам гэтага навуковец лічыць немэтазгодным мяняць плітку на плошчы.

Васіль Несцярэнка: “Пры том узроўні радыяцяйнага фону, які там ёсць, я лічу, што нічога мяняць не трэба”.

Нагадаем, што спецыялісты аддзела радыяцыйнай бяспекі і аховы працы Інстытута “Сосны” ў сваіх высновах пасля праведзеных лабараторных аналізаў пліткі катэгарычна заявілі: выкарыстоўваць матэрыял з такім радыяцыйным фонам нельга ў будаўніцтве. Больш таго - яму не месца на тэрыторыі населеных пунктаў.

Зміцер Панямонаў
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник На плошчы Незалежнасці паклалі радыеактыўную плітку | overvicvella - OVerVicVellAnger | Лента друзей overvicvella / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»